Абласны фестываль экалагічных ініцыятыў “Мы – земляне” прайшоў у Гомелі. На тэрыторыі Гомельскага парка можна было пабачыць выступы экалагічных брыгад, выставу сучасных паштовак, выставу вырабаў з другаснай сыравіны, паказ мод “Смеццевая мода” і шмат чаго іншага.18 камандам з усёй вобласці прапанавалі ў межах фестывалю паспаборнічаць у конкурсе “Экаідэя”.
Вось толькі з надврор’ем не пашанцавала. Юныя ўдзельнікі дэфіле дрыжалі ад холаду ў пакетах для смецця і ўпаковачнай фользе, экалагічныя брыгады самаахвярна выходзілі на сцэну ў майках, не менш самаахвярна працягвалі перамінацца з нагі на нагу каля свайго стэнда вучні гомельскай школы, якія мусілі “расшыфроўваць” хімічны склад бытавой хіміі і парфюмернай прадукцыі. Жадаючых паўдзельнічаць ва ўсім гэтым разявак было, мякка кажучы, небагата.
Калі б Гомельскі абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі звярнуў увагу на больш стандартную дату для святкавання Дня Зямлі – 22 красавіка (дзень веснавога раўнадзенства) – то, магчыма, усё было б не так журботна. Але ж… экалогія патрабуе ахвяраў.
Тэгі: Гомель