«Будзьма» просіць падтрымкі

Шаноўныя сябры, партнёры, падпісчыкі!

Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 год руплівай працы нашай каманды па пашырэнні беларушчыны, папулярызацыі нашай гісторыі, мовы і культуры. Разам з вамі пераасэнсоўваем ролю і месца беларусаў як нацыі ў мінулым і сённяшнім свеце.

І сёння нам, як ніколі, патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны беларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з «Будзьмай», пачынаў знаёміцца з беларушчынай праз нашу кампанію, глядзеў і чытаў нас, наведваў нашыя мерапрыемствы. Мы шчыра за гэта ўдзячныя, а зараз просім вашай падтрымкі. 

Для таго, каб наша каманда магла працягваць працаваць для вас даносячы важную і цікавую інфармацыю праз партал і сацыяльныя сеткі, каб рэгулярна ствараліся новыя відэа, нам неабходна 16000 еўра ў месяц. Безумоўна, мы і самі шукаем шляхі для вырашэння фінансавых цяжкасцяў, аднак сёння сітуацыя крытычная. Мы не здолеем працягнуць працу без вашай дапамогі. 

Таму звяртаемся да вас з просьбай фінансава падтрымаць працу нашай каманды з тым, каб і надалей мы маглі ствараць адметныя відэапраекты, як «Сармат» і «Трызуб і Пагоня», каб нашыя аўтары пісалі на тыя тэмы, пра якія мала хто піша і гаворыць.

Калі Вы ў Беларусі — не рызыкуйце для нас.

Калі вы НЕ ў Беларусі, падтрымаць нас можаце рознымі шляхамі: 

1. Набыць кубачак кавы на платформе ko-fi.com. Вы можаце набыць адзін кубачак альбо аформіць падпіску на штомесячную падтрымку.

2. Пералічыць ахвяраванне наўпрост на банкаўскі рахунак у Літве:

Нумар рахунка: LT874010051003596075
Банк: Luminor Bank AS Lithuanian branch, SWIFT AGBLLT2X
Адрас банка: Konstitucijos pr. 21A, 03601 Vilnius, Lietuva

Атрымальнік плацяжа: VšĮ «Būkim kartu» («Будзьма разам»)
Код арганізацыі: 304102906 (аналаг нашага УНП)

Прызначэнне плацяжу: Donation

3. Пералічыць ахвяраванне на банкаўскую картку:
4220 7301 7151 8283
дзейсная да 11/28
VŠĮ «Būkim kartu»

Прызначэнне плацяжа: Donation

4. Зрабіць данат праз PayPal: PayPal.Me/budzma

5. Калі вы плаціце падаткі ў Літве, вы можаце ахвяраваць нам 1,2% сваіх падаткаў за 2024 год. Пры гэтым уласна Вам гэта не будзе каштаваць анічога! Зрабіць ахвяраванне можна прама цяпер. Перыяд падачы дэкларацый ужо пачаўся і завершыцца 1 траўня 2025 г.

Падрабязная інструкцыя, як ахвяраваць 1,2 % сваіх падаткаў у Літве — па спасылцы.

Што мы робім і чаму гэта важна

Будзьма беларусамі пачыналася як шырокая культурна-асветная кампанія ў Беларусі ў 2008 годзе. Сёння мы вымушана працуем з замежжа, але працягваем пісаць пра Беларусь і беларусаў. 

Кожны дзень мы распавядаем пра важныя падзеі беларускага грамадскага і культурнага жыцця, публікуем аўтарскія калонкі, інтэрв’ю з беларускімі творцамі, адкрываем таямніцы нашай гісторыі, знаёмім з цікавосткамі пра беларускую мову, літаратуру, кіно, мастацтва.

«Будзьма беларусамі!» — гэта таксама ютуб-канал з унікальнымі відэапраектамі, дзе мы распавядаем праўду пра невядомыя старонкі гісторыі ў праекце «Трызуб і Пагоня», знаёмім са шляхецкай культурай у праекце «Сармат», разбураем стэрэатыпы пра Беларусь і беларусаў у перадачы «Хрусь і папалам!» ды шмат чаго яшчэ.

А на дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» — кантэнт для маленькіх беларусікаў і беларусачак — казкі, спектаклі, адукацыйныя перадачы. Усё па-беларуску з любоўю і клопатам!

Тасама мы стварылі тэлеграм-бот афішу «Будзьма разам!», каб вам было прасцей сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў сваім горадзе і па ўсім свеце.

Адным словам — мы ствараем і пашыраем беларускае дзеля нашай і вашай свабоды. 

Калі і для вас беларушчына — падмурак незалежнасці, як і для нас, падтрымайце каманду партала budzma.org , і мы зможам болей!

Кожны ваш унёсак мае значэнне!

Будзьма беларусамі і будзьма разам!