Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry распачынаюць цыкл сустрэч з беларускімі літаратарамі ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”.
Гарадзенцы займелі выключны шанец у кампаніі з вядомымі паэтамі, празаікамі і перакладчыкамі, якія наведаюць горад цягам сакавіка-траўня, адзначыць у непаўторнай атмасферы знакавы для кожнага з нас юбілей — 500-годдзе беларускага кнігадруку.
Першымі гасцямі з Мінска будуць пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павал Татарнікаў, якія прадставяць публіцы новую кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.
Дата: 22 сакавіка.
Пачатак у 18.30.
Адрас: г. Гродна, вул. Савецкая, 3.
Уваход вольны. Шчыра запрашаем!
Сустрэчы з беларускімі літаратарамі адбываюцца ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.