• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2016 | У краіне

У Гродне ўпершыню паказалі мюзікл з удзелам дзяцей з аўтызмам

У Гродне ўпершыню паказалі унікальны мюзікл «Флейта-чарадзейка» на беларускай мове, у якім разам з прафесійнымі акцёрамі задзейнічаны дзеці з аўтызмам. Спектакль пастаўлены Сямейным інклюзіў-тэатрам «i» пры падтрымцы МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі velcom, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

1

Мюзікл з поспехам прайшоў у гарадзенскім Драмтэатры. Сямейную казку з «асаблівай» ідэяй ўвасобілі на сцэне каля 40 акцёраў, у тым ліку вядомыя артысты. Найбольшую цікавасць у публікі выклікала гульня: дзеці з аўтызмам выступілі на роўных з усімі астатнімі. Прычым глядач не змог адрозніць звычайнага акцёра ад «асаблівага».

Самае цікавае адбывалася за кулісамі. Юныя акцёры настолькі пасябравалі паміж сабой, што дапамагалі адзін аднаму нават падчас спектакля. Складанасць пастаноўцы надавала і тое, што ўсе акцёры – як дзеці, так і дарослыя – спявалі ўжывую. Паводле слоў мастацкага кіраўніка спектакля Ірыны Пушкаровай, усе дзеці сталі сябрамі, адчулі сябе адной камандай.

У Гродне выступіла абноўленая трупа, да якой дадалося 10 новых хлопчыкаў і дзяўчынак. Сюжэт стаў больш стройным і дынамічным – дзеці спявалі, танцавалі і садзіліся на шпагат. Казачніка адыграў былы акцёр і пастаноўшчык Тэатра юнага гледача, а цяпер рэжысёр Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» Ігар Сідорчык. Вобраз феі ўвасобіла музыкант і кіраўнік МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» Таццяна Якаўлева, якая таксама выканала беларускую версію неапалітанскай песні «O sole mio». Мяркуючы па рэакцыі залы, кульмінацыя кранула гледачоў.

2

П’еса «Флейта-чарадзейка» напісаная на беларускай мове. Сюжэт распавядае пра прыгоды дзяцей, якія прыехалі пагасцяваць да дзядзькі ў вёску і апынуліся ў казачным сусвеце. Дзеці спрабуюць знайсці чароўную флейту, каб выратаваць лес і аднавіць натуральны цыкл прыроды. Рэальны і выдуманы свет цесна пераплецены, а падарожжы дзяцей прыводзяць да нечаканай, але шчаслівай развязкі.

Пастаноўка змяшчае алегорыі і схаваныя сімвалы, таму апынулася цікавай як дзецям, так і дарослым. Адных зацікавіў казачны сюжэт, іншых – падтэкст і незвычайнасць таго, што адбываецца. Драматургам ўдалося паставіць мюзікл, на які цікава прыйсці ўсёй сям’ёй.

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» ставіць сваёй мэтай фарміраванне грамадства роўных магчымасцяў. «Пасля спектакля ў людзей мяняецца стаўленне да «асаблівых» дзецяй: многія пачынаюць разумець, што дзеці з аўтызмам нароўні з іншымі могуць выконваць задачы, якія патрабуюць майстэрства, адвагі і кемлівасці, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. – Дзякуючы такім мерапрыемствам «асаблівыя» дзеці атрымліваюць шанец стаць часткай грамадства, знайсці сябе і рэалізаваць творчы патэнцыял, тады як гледачы могуць выдатна правесці час і атрымаць задавальненне ад убачанага спектакля».

3

Стваральнікі мюзікла разлічваюць, што п’есы з удзелам дзяцей з аўтызмам стануць традыцыяй і для гарадзенскіх драматургаў. «Мы паказалі, што «асаблівыя» дзеці здольныя «пражываць» ролі і выступаць перад вялікай аўдыторыяй, таксама як і іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Калі ў Гродне ці любым іншым горадзе з’явяцца такога роду ініцыятывы, то мы з задавальненнем падзелімся сваім вопытам», ­– падкрэсліў прадзюсер мюзікла Леанід Дынерштейн.

4

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» быў сфармаваны ў пачатку 2016 года. Яго заснавальнікамі сталі МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампанія velcom, а падрыхтоўкай юных акцёраў безкаштоўна занялася творчая студыя Ірыны Пушкаровай. Восенню і зімой тэатр выступае з гастролямі па ўсёй Беларусі. «Флейтў-чарадзейку» раней ужо паказалі ў Мінску, Гомелі і Магілёве.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»

Выйшаў міні-альбом аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў Nürnberg, які атрымаў вялікую аўдыторую за межамі краіны...

valiancina_shauchenka
Кіно

Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

17 лютага на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю будзе прэзентавана новая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам

З 4 лютага Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрыюць новы праект «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» —...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа

З’яжджаючы з Беларусі, рэлаканты рэдка ўсур’ёз разглядаюць чысціню паветра як фактар ​​пры выбары новага месца...

Апошнія навіны

    Музыка
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі
    Грамадства Мастацтва
    «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам
    Грамадства
    Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа
    Грамадства
    Святар Слуцкай епархіі перамог у міжнародных музычных конкурсах
    Грамадства
    «Умею даіць карову, пячы пірагі, ткаць». Малады чалавек знайшоў сябе ў глыбінцы і робіць яе прывабнай для турыстаў
    Грамадства «Музыка»
    «Huki Bi-sajda» (фрагмент). Музыка-эксперыментатар Ягор Забелаў выклаў у сеціва ўрывак з новага сольнага альбому
    Літаратура
    «Калі мы звяры, нас можна надрэсіраваць жыць па-чалавечы». Наста Кудасава — пра эміграцыю, новыя кнігі і любоў
    Грамадства Літаратура
    Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» атрымаў прэмію англійскага PEN-цэнтра
    Літаратура
    Літаратурная відэагутарка «Кантэкст» з пісьменніцай і літаратуразнаўцай Алай Петрушкевіч
    Грамадства
    Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект
    Грамадства
    Ініцыятар выпуску ва Украіне канверта з выявай Алеся Бяляцкага і маркі з «Пагоняй» распавёў гісторыю і нагоды стварэння гэтых філатэлістычных аб’ектаў
    Грамадства Гісторыя
    «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
    Навіны "Будзьма!" «Разумняты»
    Чаму Беларусь называлі краінай майстроў? Распавядаем у новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»
    Грамадства Літаратура
    Дзмітры Строцаў: У планах новага выдавецтва Hochroth-Minsk на 2023 год — не менш за дзясятак беларускіх кніг

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 02.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 02.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 02.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 02.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 02.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 02.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип