На мяжы з Літвой, у вёсцы Каптаруны, пад кіраўніцтвам дырэктара кінашколы Андрэя Палупанава адбыўся Міжнародны форум «ХРОНОТОПЬ. ART: REBOOT-2017».
У фокусе кінафоруму «ХРОНОТОПь. ART:REBOOT» — кіно памежжа, «пераходу», «мяжы», мастацтва «паміж камерцыйным і аўтарскім», сацыяльным і эксперыментальным, традыцыйным і contemporary, (пост)рэальным і выдуманым, аналагавым і лічбавым, індустрыяльным і постіндустрыяльным. 22–23 ліпеня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» стартаваў Міжнародны форум памежнага кіно «ХРОНОТОПь. ART:REBOOT» з удзелам праграм Міжнароднага Канскага фэсту (Канск, Расія), дакументальнага кіно Інстытута Адама Міцкевіча (Польшча), Docudays (Украіна), беларускага маладога кіно.
Праект «ХРОНОТОПь» у супрацы з Кінавучэльняй-студыяй Андрэя Палупанава дае рэальную магчымасць асабіста паўдзельнічаць у стварэнні фільма ад ідэі да фінальных тытраў! Інтэнсіўны кінапрактыкум Андрэя Кудзіненкі і Андрэя Палупанава. Радыкальны метад індывідуальнай рэжысуры. Фільм за 5 дзён!
Алесь Кам