• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.02.2016 | У краіне Культура

У Магілёўскай ратушы паказалі строі часоў Магдэбурскага права ФОТА

Музэй гісторыі Магілёва адзначыў даты наданьня гораду Магдэбурскага права паказам касьцюмаў эпохі Магдэбурскага права, а таксама прэзэнтацыяй новых набыткаў. Імпрэза прайшла ў канфэрэнц-залі Ратушы.

Два дзясяткі строяў пашыла мастачка Марыя Несьцярук. Паводле супрацоўнікаў музэю яго юныя наведнікі могуць прымяраць «магдэбурскую» адзежу бясплатна, бо большая частка выштукаваных касьцюмаў для дзяцей.

Паказ строяў часоў Магдэбурскага права

Паказ строяў часоў Магдэбурскага права

Паказ строяў часоў Магдэбурскага права

Паказ строяў часоў Магдэбурскага права

«Экспазыцыя нашага музэю называецца — «Магілёў магдэбурскі, таму і касьцюмы той эпохі пашытыя», — патлумачыў грамадзе дырэктар музэю Аляксей Бацюкоў.

Аляксей Бацюкоў з супрацоўніцай музэю таксама ў касьцюмах эпохі Магдэбурскага права.

Аляксей Бацюкоў з супрацоўніцай музэю таксама ў касьцюмах эпохі Магдэбурскага права.

Паводле яго словаў, шылі строі паводле выкраек і зьвестак з адмысловай літаратуры.

Мастачка Марыя Несьцярук, якая шыла строі

Мастачка Марыя Несьцярук, якая шыла строі

У 2012 годзе музэй гісторыі Магілёва прыдбаў асобнік статуту Вялікага княства Літоўскага. Сродкі на яго зьбіралі талакой. У экспазыцыі музэю нямала рэдкіх экспанатаў прыдбаных пры дапамозе грамадзкіх складак.

Магілёў атрымаў Магдэбурскае права 28 студзеня 1577 году. У 1654 годзе горад пазбавілі права на магдэбурскія вольнасьці за тое, што магілёўцы добраахвотна адамкнулі браму і ўпусьцілі варожае войска Маскоўскага княства.

Празь сем год, 1 лютага 1661 году, гараджане паўсталі супраць маскоўцаў, выразаўшы залогу няпрыяцеля. Паводле граматы караля Яна Казіміра Вазы, гораду вярнулі Магдэбурскае права з новым гербам. Гэты герб і сёньня зьяўляецца гербам гораду — у блакітным полі тры срэбраныя вежы; у адамкнутай браме сярэдняй — рыцар, узброены мячом; уверсе над брамай —Пагоня.

Абедзьве даты згадваліся на вечарыне ў магілёўскай ратушы. Пра падзею 1661 году правялі віктарыну. Пераможцы атрымалі па пірагу, бо з гэтага вырабу, як сьведчаць гістарычныя крыніцы, і пачалося паўстаньне. Маскоўцы пачалі рабаваць гандлярак на рынку. БурмістарЯзэп Левановіч выйшаў на ганак ратушы, дастаў катаўскі меч і выгукнуў «Пара».

svaboda.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Гісторыя Хрусь і папалам
    Беларусы — частка «трыадзінага народу»?! Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Афіша

  • 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 06.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 06.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 06.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 06.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 06.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 06.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 06.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип