Ужо сёння! У Маладзечна на адмысловым ток-шоу абмяркуем гарадскія прасторы!

Што такое гарадскія публічныя прасторы і як яны працуюць? Чым адметныя гарадскія прасторы Маладзечна? Як напоўніць звыклыя месцы ў горадзе незвычайнымі падзеямі? Як маладзечанцы могуць уключацца ў развіццё гарадскіх прастораў?

maladzieczna

Кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “Сімпа” запрашае жыхароў Маладзечна па-новаму зірнуць на горад і гарадскія прасторы і разам падумаць аб тым, наколькі іншымі яны могуць быць, падчас адмысловага ток-шоу “Гарадскія прасторы Маладзечна: ці ёсць патэнцыял для развіцця?”

Сваімі развагамі і досведам падзеляцца:

Уладзімір Булаўскі — стваральнік культурніцкай прасторы “Vitebsk4me”, менеджар культуры, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” (Віцебск);

Валянціна Сідоркіна — сузаснавальніца адукацыйнага цэнтра “Адкрытая прастора”, сааўтарка праекта “Крэатыўная карта Маладзечна” (Маладзечна);

Андрэй Карпека — урбаніст, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы (Мінск).

Хочацца новых цікавых рашэнняў для свайго горада — далучайцеся да абмеркавання! Размова адкрытая для ўсіх ахвочых без абмежаванняў па ўзросце і прафесіі.

27 верасня

18.30

RED BAR (Маладзечна, вул. Валынца, 12Б)

Уваход вольны.

Інфалінія: +375297121803, razam@budzma.org

Падзея ў Вконтакте і Facebook.