У Маскве прызналі незаконным знос помніка Дзяржынскаму

26.04.2021 Замежжа

Пракуратура Масквы прызнала незаконным дэмантаж і перанос помніка Феліксу Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў 1991 годзе — піша «Дилетант».

1512299335_0_80_1835_1112_1920x0_80_0_0_33b9b11bb4933fb00e77ea5b3b7b4c20.jpg

Арганізацыя «Афіцэры Расіі» звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай праверыць факт законнасці зносу помніка.

«У адпаведнасці з адказам, атрыманым ад пракуратуры Масквы, якая праводзіла праверку па даручэнні Генеральнай пракуратуры РФ, абсалютна відавочна, што «Афіцэры Расеі» цалкам маюць рацыю, і ніякіх законных падстаў для дэмантажу помніка Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы не было», - сказаў старшыня арганізацыі Сяргей Ліпавы.