У Мінску адкрываецца выстава «Успамін пра Нямігу»

05.07.2023 Гісторыя

Аснову экспазіцыі складаюць выкінутыя на сметніцу кадры старых фотастужак, якія нядаўна выпадкова знайшла супрацоўніца Музея гісторыі горада Мінска.


Афіша выставы пра Нямігу


Музей гісторыі горада Мінска запрашае на адкрыццё новай выстаўкі пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу».

Няміга на старых кадрах

Мерапрыемства адбудзецца 6 ліпеня ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Няміга на старой фотастужцы

Экспазіцыя прысвечана вуліцы Нямізе і яе ваколіцам і арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Няміга ў мінулым

«Ідэя стварэння гэтай выстаўкі з'явілася дзякуючы дзіўнаму выпадку: супрацоўніца нашага музея Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад'езду выкінутыя суседзямі фотастужкі», - гаворыцца ў паведамленні музея.

Старая Няміга

Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будні інжынераў.

Стары Мінск. Няміга

Відарысы Нямігі

Будаўнічыя працы на Нямізе

Музейшчыкаў «зацікавілі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы».

Карта страчанай гістарычнай забудовы Нямігі

Ракурсы, з якіх зроблены фатаграфіі, пазначаны на карце.