У Мядзельскім музеі паказваюць выставу пра Максіма Танка

Ад 9 снежня ў Мядзельскім музеі народнай славы працуе літаратурна-дакументальная выстава “Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі …”.

Яна – з фондаў Музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага паэта Беларусі. Яна падзеленая на сем тэм. Можна пабачыць стэнды з выявамі дакументаў, рукапісаў, фатаграфій, вокладак кніг.

Выстава будзе працаваць да 15 студзеня наступнага года.

 

Алесь Высоцкі, rh.by

Тэгі: