У Нясвіжы, як у Парыжы…

11 траўня паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Нясвіжскі раён, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі дзве літаратурныя сустрэчы: у Карцэвіцкай сярэдняй школе і Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

“Наведаць Нясвіж – як наведаць Парыж… Такі ж сонечны настрой і неабдымная палітра паэтычных эмоцый. А яшчэ – гонар за нашу беларускую гісторыю і культуру. З такімі ўражаннямі мы вярталіся ў сталіцу пасля “ўрока сучаснай беларускай паэзіі”, праведзенага ў Карцэвіцкай СШ, і літратурна-музычнай гасцёўні ў Нясвіжскай раённай бібліятэцы. Нам было асабліва прыемна, што такія сустрэчы ў бібліятэчных сценах – не эпізадычны фрагмент ў культурным жыцці Нясвіжа. Цягам апошніх двух гадоў тут у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” выступалі Алесь Камоцкі, Зміцер Вайцюшкевіч, Таццяна Беланогая, Валярына Кустава… А гэта значыць, што статус “культурнай сталіцы” Беларусі Нясвіж захоўвае і па сёння…”, — падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання “рэзідэнцыі Радзівілаў” выступоўцы.

d0bdd18fd181d0b2_d0b6110511-018

d0bdd18fd181d0b2_d0b6110511-002

d0bdd18fd181d0b2_d0b6110511-017

d0bdd18fd181d0b2_d0b6110511-020

d0bdd18fd181d0b2_d0b6110511-028

Тэгі: