У паэта і барда Георгія Станкевіча адбыўся ператрус

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


70.jpg

Раніцай 22 лістапада да Георгія ў вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну прыехалі міліцыянты. Яго павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у кватэры, дзе ён даўно не жыве. Сілавікі распытвалі Георгія пра рух «За Свабоду».

Міліцыянты ўзялі падпіску аб тым, што Георгій не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 КК (Здрада дзяржаве). Праз некалькі гадзін самі ж сілавікі прывезлі яго дадому.