У паэткі і перакладчыцы Марыі Мартысевіч выходзіць пятая кніга вершаў

«Водападзел» — так называецца пятая кніга вершаў Марыі Мартысевіч. Яна выходзіць сёння ў новым выдавецтве "Polackija labirynty" (Варшава-Полацк). 5 кастрычніка прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.


310080533_10223631550669643_6819735674575788537_n.jpg
Фота са старонкі Марыі Мартысевіч у Фэйсбуку

«Кніга зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год», — паведамляе Марыя на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка.

Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе. Раней выдала чатыры кнігі паэзіі: «Цмокі лятуць на нераст» (2008), «Амбасада» (2011), «Сарматыя» (2018), «Як пазбыцца Маматута» (2020).