У Вікіпедыі з’явіўся артыкул у памяць гісторыка іўдаікі Вольгі Сабалеўскай

Яго напісаў калега Вольгі, гісторык Аляксей Ластоўскі. Паведаміў пра гэта агульны іх сябар — гісторык Андрэй Чарнякевіч.


295636536_1962932643917322_3176749443005934390_n.jpg

Вольга Сабалеўская мела гістарычную адукацыю, ступень кандыдата культуралогіі, займалася вывучэннем гісторыі яўрэяў на беларускіх землях і была вядучым спецыялістам у гэтай галіне. Аўтарка дзвюх манаграфій, больш 8 дзясяткаў навуковых артыкулаў.

У 2015 годзе яе выціснулі з ГрДУ ім. Я. Купалы падчас зачысткі навукоўцаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Далей Вольга працавала ў Беларускім інстытуце правазнаўства ў Гродне.

Памерла 18 кастрычніка 2019 года. Прычынай смерці стала анкалогія.