І пры чым тут яшчэ нейкі Бангладэш? Панапрыдумлялі нейкай халеры. Што да чаго?
Але ж хто мог падумаць, што менавіта пратэсты жыхароў Бангладэша (які чорт ведае дзе знаходзіцца) сталі прычынай таго, што 22 лютага 2014 г. у Паставах адбудзецца эксклюзіўны рок-канцэрт выбітных беларускіх гуртоў, прысьвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Інфа для батанаў: Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочваньне моўнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяньне ўсьведамленьню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні, цярпімасьці і дыялогу. Дзень сьвяткаваньня — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданьне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазьней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Інфа для ўсіх астатніх: значыць так, 22 лютага зранку адразу адмяняйце ўсе свае справы на дзень і вострым лыжы на канцэрт у Паставах. Пасьля абеду зьбірайеся самі, хапайце за каўнер сваіх сяброў і сваякоў і піліце наўпрост на вуліцу Чырвонаармейскую 43, у канцэртную залу дома культуры. Толькі не спазьняйцеся, канцэрт пачынаецца а 15.00 гадзіне.
Адкрые канцэрт наш мясцовы калектыў “Скіфы”, які разам з ГА “Будзьма” і мясцовай суполкай ТБМ адначасова дапамагае і ў арганізацыі сьвята. А далей пачынаецца сапраўдны сэйшн: “Indra”, “Верасень”, “Perfect life”, “Amaroka”…
Ды на канцэрт варта схадзіць ужо толькі з-за таго, каб проста паглядзець на іх. Так а яны ж яшчэ і граць будуць!!!… Ды яшчэ і ўваход вольны…
Каб на ТАКОЕ(!!!) не схадзіць, ды яшчэ і на халяву, трэба быць поўным лохам…
Таму, ня будзь лохам, ідзі сам і бяры з сабой свайго сябра!!!
І цябе чакае выдатная музыка на выдатнай мове. J