У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў

Гэта дадзеныя на 31 снежня 2021 года, апублікаваныя Польскім даследчым інстытутам.


42329866_33413078.jpg
Фота: Fotolia

Большасць замежных студэнтаў польскіх ВНУ — гэта ўкраінцы. Яны складаюць 42% (36 тысяч чалавек) ад усіх замежнікаў. На другім месцы — студэнты з Беларусі (11 тысяч). «Дамінаванне гэтых дзвюх нацыянальнасцяў з-за ўсходняй мяжы ў сектары вышэйшай адукацыі ў Польшчы засталося нязменным на працягу апошніх гадоў», — адзначаецца ў каментарыі эксперта.

Далей у рэйтынгу — грамадзяне Індыі і Турцыі, а таксама выхадцы з Зімбабвэ, Узбекістана і Нігерыі.