• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.03.2015 | Замежжа

У Расіі цкуюць Макарэвіча за інтэрвью “Будзьме”

“Макаревич: У русских со времён татарского ига осталась привычка гадить, а в Белоруссии — европейский оазис” – пад такім загалоўкам увечары 5 сакавіка з’явілася паведамленне расійскай агенцыі Regnum, у якім цытаваліся вырваныя з кантэксту словы музыкі Андрэя Макарэвіча.

3 сакавіка ў сеціве была прэзентаваная беларускамоўная песня славутага музыкі – Андрэй Макарэвіч пераспяваў па-беларуску “Снег”, стары хіт свайго гурта “Машина Времени”. Разам з песняй на сайце “Будзьма беларусамі” з’явілася разгорнутая гутарка са спеваком, які ў прыватнасці расказаў пра свае беларускія карані і стаўленне да Беларусі.

— У той самай праграме “Дрэва жыцця” чатырохгадовай даўніны вы кажаце цікавую фразу пра тое, што розніцы між беларусамі і расейцамі па сутнасці няма. Ці змянілася вашае меркаванне на гэты конт сёння?

— Розніца ёсць, канечне. Нават хаця б у стаўленні да прыроды. У вас гэтае стаўленне еўрапейскае. У нас жа папсаванае стаўленне да прыроды качэўнікамі. Качэўнікі прызвычаіліся гадзіць, бо яны не сядзяць на месцах — яны заўтра едуць далей. Дык чаго клапаціцца пра чысціню. Падазраю, што ў расійцаў гэта засталося з часоў татарскага ярма. У вас таксама гісторыя няпростая, тут то Польшча была, то Беларусь, але ўсё ж гэта Еўропа.

Вычапіўшы апошнюю фразу з кантэкста і зрабіўшы акцэнт на дзеяслове “гадзіць” аўтары “Рэгнума” запусцілі новую хвалю цкавання Андрэя Макарэвіча. Ужо сёння на сайце буйнейшага расійскага інфар-агенцтва Lenta.ru з’явілася навіна пад загалоўкам: “Макаревич рассказал о привычке русских гадить”.
Навіна за лічаныя гадзіны сабрала болей за тысячу каментароў, якія збольшага носяць абражальны для музыкі характар.

У выніку музыка быў вымушаны “апраўдвацца за свае словы” ў эфіры радыё “Говорит Москва”, тлумачачы, што нікога не хацеў пакрыўдзіць.

“Я нічога крыўднага не меў на ўвазе, кажучы гэта. Гэта проста пэўныя рысы, якія склаліся гістарычна і перадаюцца ў спадчыну”, – сказаў музыка.

Інфармацыя пра гэта ізноў з’явілася на сайце Lenta.ru, гэтым разам пад загалоўкам: «Макаревич отказался признавать оскорбительными слова о привычке русских гадить».

Андрэй Макарэвіч трапіў пад прэсінг расійскіх СМІ праз тое, што не падтрымаў палітыку Расіі ва Украіне, у прыватнасці некаторыя прапагандысцкія тэлеканалы называюць яго “сябрам хунты”, а канцэрты гурта «Машина Времени» адмяняюцца адзін за адным.

Трэба заўважыць, што ў Беларусі рэакцыя на песню “Снег”, праспяваную па-беларуску, збольшага пазітыўная. Прыкра ўсведамляць, што нават такая бяскрыўдная падзея можа выклікаць прапагандысцкае цкаванне з боку сілаў, далёкіх ад мастацтва.

Юрась Ускоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая

На 72-м годзе жыцця ў Мінску памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая (Саламаха), паведамляе «Радыё Рацыя»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

СААЗ патлумачыла назву штаму «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіту

Новы штам каранавіруса, выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, атрымаў назву «амікрон» (15-я літара грэчаскага алфавіту) у абыход...

valiancina_shauchenka
Беларусы свету

«Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!» Слуцкіх паўстанцаў ушанавалі ў Саўт-Рыверы

«Нязломнасць герояў Слуцкага паўстання мае свой працяг у нязломнасці Герояў Беларусі сённяшняй», — адзначылі беларусы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»

Тэма вяскоўцаў для беларускіх пісьменнікаў як была сярод галоўных у класічнай літаратуры, так застаецца і ў фокусе ўвагі...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая
    Грамадства
    СААЗ патлумачыла назву штаму «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіту
    Беларусы свету
    «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!» Слуцкіх паўстанцаў ушанавалі ў Саўт-Рыверы
    Грамадства
    Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»
    Грамадства
    Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
    Каляндар Рэлігія
    Каляндар. 28 лістапада 2018 г. Будслаўскі фэст уключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА
    Кіно
    Дапаможнік па расчалавечванні: дакументальны фільм пра катаванні падчас беларускіх пратэстаў перамог у найпрэстыжнейшым кінафестывалі
    Літаратура
    Памёр паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі
    Тэатр
    Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з’явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
    Грамадства Замежжа
    Нацыянальная бібліятэка Новай Зеландыі вырашыла супрацоўнічаць з «піратамі» — Інтэрнэт-архівам
    Паганства
    Адзін Бог ведае? Беларускае паганства ў мінулым і сёння (Падкаст)
    Культура
    Рэжысэра Мазынскага пазбавілі пэнсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
    Гісторыя Каляндар
    Сёння дзень герояў
    Гатуем з «Будзьма»! Смачны сняданак для вашай сям’і — бліны з мачанкай
    Літаратура
    Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Гедройця 2021

Афіша

  • 29.11 18:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Варшаве
  • 29.11 19:00«Sarmatyja», музычная манадрама Паліны Дабравоскай
  • 30.11 18:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Лодзі
  • 30.11 19:00Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Варшаве
  • 01.12 17:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Беластоку
  • 02.12 17:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Бельск Падляску
  • 02.12 19:00Лекцыя Глеба Лабадзенкі: «Род Радзівілаў і апошнія нясвіжскія ардынаты»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Пасмяяцца над злом». Дзяніс Дудзінскі пра стукачоў і жыццё ва Украіне
    • Харавы дырыжор Галіна Казіміроўская: «Я разумею, што калі я перастану быць музыкам — яны перамаглі, яны мяне зламалі!»
    • Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»
    • Дапаможнік па расчалавечванні: дакументальны фільм пра катаванні падчас беларускіх пратэстаў перамог у найпрэстыжнейшым кінафестывалі
    • Анастасія Слуцкая: тая, што з мячом абараніла горад і жаночы гонар

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM