З 18 ліпеня на базе музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» працуе міжнародны валанцёрскі лагер беларускай асацыяцыі клубаў «ЮНЕСКА». Моладзевы атрад «Спадчына Сапегаў», які прыбывае ў Ружаны чацвёрты год запар, аб’ядноўвае 25 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі Беларусі, Галандыі, Чэхіі і іншых краін. Склад групы кожны год мяняецца.
Фота: be.wikipedia.org
Гэтым летам валанцёры акажуць дапамогу ў рэстаўрацыйных працах Ружанскага палаца – помніка архітэктуры XVI-XVII стст. Моладзь занятая на расчыстцы падвалаў палаца ад абломкаў цаглін і будаўнічага смецця, добраўпарадкаванні тэрыторыі.