Палац у Ружанах расфарбавалі ў тры колеры

26.12.2022 Краіна

У Ружанах працягваецца рэстаўрацыя палацу Сапегаў, часткова атынкавалі і пафарбавалі аркаду. Але яе колер моцна адрозніваеца ад фасада тэатральнага корпуса. Па выніку, на дадзены момант, палац атрымліваецца трохкаляровым, — паведамляе канал «Спадчына».


photo_2022-12-24_20-06-30 (2).jpg

photo_2022-12-24_20-06-30.jpg

photo_2022-12-24_20-06-31 (2).jpg

photo_2022-12-24_20-06-31.jpg

Цяпер на комплексе 3 варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе увесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з’явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце дэкор цямнейшы, а ніжэй яго святлейшы.

«А можна спачатку правесці комплекснае навуковае даследаванне ўсіх аб’ектаў ансамбля, а толькі пасля распачынаць свае г.зв. «рэстаўрацыі?» — задаецца пытаннем аўтар паста.

photo_2022-12-24_20-32-05 (2).jpg

photo_2022-12-24_20-32-05.jpg

photo_2022-12-24_20-33-15.jpg

Што за палац?

4qv7oimu4ahhaciuzsjt76r59tqsqflv.jpg
Фота: planetabelarus.by

Некалі адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых на тэрыторыі краіны, палац у Ружанах быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам па загадзе Сапегаў на месцы старога палаца. Менавіта ў новым палацы канцлер ВКЛ Аляксандр Сапега прымаў караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Праз два гады пасля гэтага палац быў перароблены ў суконную фабрыку. Палац пашкодзілі шматлікія войны, а падчас Другой сусветнай вайны ён быў цалкам разбураны. З 2008 года пачаліся археалагічныя раскопкі і рэстаўрацыя. Сёння у адрэстаўраваным флігелі працуе музей.