• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.10.2022 | У краіне

У Салігорскім раёне з’явіўся новы заказнік — «Старобінскі»

У Салігорскім раёне Міншчыны з’явіўся новы заказнік — «Старобінскі». Яго плошча — 5393 га. Пад ахову будуць узяты ўнікальныя экасістэмы поймы Случы, а таксама цэлы комплекс рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, многія з якіх маюць міжнародны статус аховы, піша zviazda.by.


gvgnv.jpg
Картасхема заказніка

На прыродаахоўную каштоўнасць гэтага рэгіёна звярнулі ўвагу мясцовыя актывісты-эколагі. Яны звярнуліся ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі з просьбай яго запаведання і правядзення спецыяльных навуковых даследаванняў. Апошнія пачаліся летась. Падтрымку аказалі Салігорскі райвыканкам, Салігорская раённая інспекцыя Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Старобінскі лясгас.

У час экспедыцый у наваколлі Старобіна супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах былі здзіўлены наяўнасцю на гэтай тэрыторыі вялікай колькасці рэдкіх відаў і падрыхтавалі абгрунтаванне неабходнасці стварэння новага заказніка. Сёлета ён і быў арганізаваны.

Чым жа адметная гэтая тэрыторыя і чаму яе трэба захоўваць?

Заказнік «Старобінскі» знаходзіцца на стыку двух прыродных фізіка-геаграфічных раёнаў: на поўдні размешчана Прыпяцкае Палессе, на поўначы — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Дадзены прыродны комплекс прымеркаваны да поймавых біятопаў ракі Случы ніжэй за Салігорскае вадасховішча паблізу паўднёва-ўсходняй ускраіны Старобіна.

У батанічных адносінах тэрыторыя дастаткова спецыфічная. У заказніку выяўлены рэдкія і ахоўныя біятопы, прадстаўленыя ельнікамі, дубровамі і чорнаальшанікамі. Знойдзена таксама 70 месцаў вырастання шасці відаў сасудзістых раслін, імхоў і грыбоў, уключаных у асноўны спіс Чырвонай кнігі Беларусі, а яшчэ сем відаў раслін з дадатковага спісу відаў, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове.

Сярод ахоўных раслін тут пераважае фіялка тваністая (Viola uliginosa). У нашай краіне яна расце ў асобных месцах паблізу паўночнай мяжы свайго арэала. Дзіўна тое, што большая частка месцаў росту гэтай фіялкі ў Беларусі прыпадае менавіта на тэрыторыю заказніка, што, безумоўна, павышае яго прыродную значнасць.

У сухіх сасновых лясах нярэдка можна ўбачыць арніку горную (Arnica montana). Гэты ахоўны рэліктавы горны субальпійскі від у нас сустракаецца паблізу паўночна-ўсходняй і паўднёвай межаў арэала. Асноўная частка арэала арнікі па-за горамі цяпер прыпадае на тэрыторыю Беларусі і Польшчы.

arnika_gornaya.tif_.jpg
Арніка горная

У стараўзроставых шыракалістых лясах расце мох пад назвай некера перыстая (Neckera pennata), які ахоўваецца ў нашай краіне і Еўропе. Ён адчувальны да забруджвання паветра і селіцца толькі на стараўзроставых дрэвах.

nekkera.tif_.jpg
Некера перыстая

Упрыгажэннем флоры гэтай тэрыторыі з’яўляецца таксама дзікі гладыёлус шпажнік чарапічны Gladiolus imbricatus, які расце на лугах у пойме Случы.

Сапраўдны скарб «Старобінскага», несумненна, і ўнікальная фаўна. Зараз тут адзначаны 36 відаў жывёл розных груп, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Шырокія забалочаныя лугавыя экасістэмы поймы Случы сталі таксама месцам пражывання шматлікіх ахоўных відаў птушак. Там можна сустрэць драча, кулікоў, дупеля, вялікага вераценніка, вялікага краншнэпа, шэрага жураўля. Прытулак і кармавую базу тут знаходзяць і драпежныя птушкі: барадатая няясыць (Strix nebulosa), філін (Bubo bubo), малы бугай (Ixobrychus minutus), вялікі падворлік (Aquila clanga) і іншыя. Частка поймы, якая знаходзіцца ў натуральным стане, з’яўляецца месцам пасялення вадаплаўных птушак. Пойменныя лясы заселеныя чорным буслам (Ciconia nigra), які гняздуецца на векавых дрэвах. На забалочаных месцах удалечыні ад чалавека ён адчувае сябе ў бяспецы.

chernyy_aist.tif_.jpg
Чорны бусел

Акрамя птушак на тэрыторыі заказніка выяўлены таксама некалькі ахоўных відаў з іншых сістэматычных груп жывёльнага свету: балотная чарапаха (Emys orbicularis), грабенчаты трытон (Triturus cristatus), арэшнікавая соня (Meles meles) і барсук (Meles meles). Пасялілася тут і рысь, што для дадзенага рэгіёна вялікая рэдкасць.

cherepaha_bolotnaya1.tif_.jpg
Балотная чарапаха

У працэсе падрыхтоўкі дакументаў для ўтварэння заказніка была праведзена вялікая работа па заніраванні тэрыторыі, вызначэнні рэжымаў аховы і экалагізацыі вядзення гаспадаркі на гэтай тэрыторыі. Былі ўлічаны і інтарэсы паляўнічых, турыстаў, мясцовых жыхароў. Стварэнне заказніка дае магчымасць не толькі абараніць унікальныя экасістэмы, але і будзе садзейнічаць фарміраванню міграцыйных калідораў і экасеткі.

Пакуль «Старобінскі» з’яўляецца заказнікам мясцовага значэння, але ўжо цяпер зразумела, што ён павінен быць заказнікам рэспубліканскага значэння і заслугоўвае ўключэння ў міжнародную экалагічную сетку. У будучыні тут плануецца развіццё экалагічнага турызму.

Сёння вывучэнне гэтай прыроднай тэрыторыі працягваецца. Амаль кожны месяц выяўляюцца ўсё новыя ахоўныя віды.


Алег МАСЛОЎСКІ,

загадчык сектара кадастру расліннага свету ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», кандыдат біялагічных навук

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип