Арт-інсталяцыя «Нязломныя» ўжо была паказаная ў Бруселі, Капенгагене, Берліне, Познані і Вільні. У Рызе яна адкрыўся ў «знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і пройдуць фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту», піша «Вясна».
Арт-інсталяцыя «Нязломныя». Фота: Dmitrijs Suļžics/MN
Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.
Адкрыццё арт-інсталяцыі #FreeViasna адбылося пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў і беларусак Латвіі Supolka. У яе адкрыцці прынялі ўдзел віцэ-мэр Рыгі Лінда Озала, намеснік старшыні парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Юрыс Вілюмс, дырэктарка латвійскага музея акупацыі Салвіта Віба , прадстаўніца Праваабарончага цэнтра «Вясна» Любоў Ланіна. На адкрыцці таксама прысутнічалі прадстаўнікі Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, якая працуе ў Сейме Латвіі, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Латвіі, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі, прадстаўнікі амбасады Францыі ў Рызе.
Інсталяцыя заклікае звярнуць увагу на праваабаронцаў, несправядліва асуджаных за дапамогу іншым і выкананне праваабарончай місіі, а таксама праз іх — на ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Металічная кампазіцыя сімвалізуе нязломнасць духу і адданасць дэмакратычным каштоўнасцям і правам чалавека. Яна нагадвае пра неабходнасць штодзённай барацьбы за свабоду ўсіх палітвязняў, у тым ліку праваабаронцаў «Вясны».
На ўрачыстым адкрыцці віцэ-мэр Рыгі Лінда Озала адзначыла падобны досвед савецкай акупацыі Латвіі і Беларусі, але іх вынік цалкам адрозніваецца:
Арт-інсталяцыя «Нязломныя». Фота: Dmitrijs Suļžics/MN
Намеснік старшыні парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Юрыс Вілюмс, які з’яўляецца «хросным» палітзняволенага Руслана Слуцкага, узгадаў падзеі 2020-га года:
Арт-інсталяцыя «Нязломныя». Фота: Dmitrijs Suļžics/MN
Юрыс Вілюмс прапанаваў зладзіць хвіліну маўчання, каб ушанаваць памяць пацярпелых ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.
Праваабаронца «Вясны» Любоў Ланіна сказала падчас свайго выступу:
«Мэта гэтай інсталяцыі — звярнуць увагу на беларускіх праваабаронцаў за кратамі і праз іх — на тысячы палітычных зняволеных і ахвяр рэпрэсій. Партрэты нашых калег, створаныя з металічных пруткоў, сімвалізуюць цяжкія ўмовы іх жыцця ў турмах, але таксама адлюстроўваюць іх незломную сілу і мужнасць у змаганні за правы чалавека. Мы павінны паказаць такую ж стойкасць і адданасць дэмакратычным каштоўнасцям і правам чалавека».
Арт-інсталяцыя «Нязломныя». Фота: Dmitrijs Suļžics/MN
Праваабаронца нагадала пра пераслед і ціск на палітзняволеных вясноўцаў. Асобна яна распавяла гісторыю палітзняволенай каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай:
«У нас шмат агульнага: мы прыкладна аднаго ўзросту, вялі падобны лад жыцця, жылі ў Мінску. Але Марфа пазбаўлена свабоды і асуджана на 15 гадоў зняволення. У турме яна страціла бацьку і бабулю, не маючы магчымасці развітацца. Яе здароўе пагаршаецца, і яна пазбаўлена належнай медыцынскай дапамогі.
Марфа і іншыя праваабаронцы «Вясны» несправядліва абвешчаныя «экстрэмістамі» і «тэрарыстамі» толькі за тое, што яны абараняюць правы чалавека і дапамагаюць людзям. Сёння яны самі маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы. Гэтая выстава — заклік да дзеяння: штодзённа змагацца за іх свабоду.
Нягледзячы на пераслед, мы працягваем праваабарончую працу. Асабліва гэта важна цяпер, калі Беларусь набліжаецца да так званых прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня. Гэтыя выбары, што праводзяцца ва ўмовах страху і рэпрэсій, з больш чым тысячай палітвязняў за кратамі, нельга назваць дэмакратычнымі, свабоднымі або законнымі».
Арт-інсталяцыю таксама наведалі прадстаўніцы Support group for Democratic Belarus Яна Сіманоўска, Майрыта Лусе і Лэйла Расіма, якія з’яўляюцца «хроснымі» палітзняволеных Сяргея Пляшкуна, Яўгена Верхаводкіна, Алы Сакаленкі.
Арт-інсталяцыя «Нязломныя». Фота: Dmitrijs Suļžics/MN
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Паказ у Рызе стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву з Асацыяцыяй беларусаў Латвіі Supolka. Праект ужо быў прадстаўлены ў Брусэлі (Бельгія), Капенгагене (Данія), Берліне (Германія), Познані (Польшча) і Вільні (Літва).