У Валожыне рэканструююць гістарычны будынак былой ешывы

30.06.2023 Гісторыя

Гэта першае вышэйшае духоўнае вучылішча на тэрыторыі Усходняй Еўропы па падрыхтоўцы рабінаў, паведамляе «Белта».


000023_1688065292_574551_big.jpg

Па праекце, тут створаць шматфункцыянальную прастору, дзе будуць праводзіцца тэматычныя мерапрыемствы, экспанавацца кнігі і прадметы мастацтва. Добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю, усталююць малыя архітэктурныя формы.

Зараз на аб’екце працуюць будаўнікі — дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзвярныя праёмы, разбіраюць цагляныя перагародкі, мяркуецца фрагмент гістарычнага падмурка адкрыць і паказаць наведвальнікам.

Мастацкая канцэпцыя музеефікацыі аб’екта будзе прадстаўлена трыма экспазіцыйнымі зонамі.

  1. Першая — для дэманстрацыі экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю ешывы: творы яе заснавальнікаў і рош-ешыва, працы Віленскага гаона, прадметы юдаікі, якія суправаджалі паўсядзённую дзейнасць і святочнае жыццё ешывы, графіка.

  2. Другая экспазіцыйная зона — для дэманстрацыі калекцыі археалагічнага матэрыялу, атрыманага ў працэсе археалагічных раскопак з лета 2022 года, якая дае разнастайны матэрыял як для раскрыцця будаўнічай гісторыі ешывы, так і характарызуе яе матэрыяльную культуру. Калекцыя працягвае першы культурна-гістарычны раздзел і адлюстроўвае розныя перыяды ў гісторыі Валожынскай ешывы.

  3. У трэцяй экспазіцыйнай зоне — экспанаты, якія адлюстроўваюць нараджэнне новай культуры ў асяроддзі слухачоў і выбітных выпускнікоў ешывы, уздзеянне ідэй ешывы на сусветную культуру XX–XXI стагоддзяў.

Валожынская ешыва — частка багатай гісторыі яўрэйскага народа, служыць месцам паломніцтва яўрэяў.