• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.06.2018 | Кіно

«У вас тут усе дыхае савецкім часам». У Мазыры здымаюць расейскі сэрыял пра Чарнобыль

26 чэрвеня ў Мазыры пачаліся здымкі расійскага сэрыялу пра аварыю на ЧАЭС. Стужку замовіў тэлеканал НТВ. Мікрараён Чыгуначны на тры тыдні ператворыцца ў Чарнобыль 1986-га.

«У вас тут усё дыхае савецкім часам», — тлумачыць выбар «натуры» мастак-пастаноўшчык Ігар Гембель-Зайкін. Актораў другога пляну, дублёраў і масоўку здымачная група знаходзіць праз сацыяльную сетку «УКантакце». Мясцовыя ахвотна адгукнуліся на прапанову зьняцца ў кіно. Усяго для здымак у Мазыры патрабуецца 500 чалавек, пераважна для масоўкі. «Свабода» назірала за першым днём здымак.

Падрыхтоўка да здымкаў
Падрыхтоўка да здымкаў

​

На краме — савецкі сьцяг, на бараках — шыльды «Інтэрнат камвольнага камбінату»

Стваральнікі фільму абяцаюць гледачам перажываньне ўсяго спэктру пачуцьцяў.

«У фільме шмат драматычных, мэлядраматычных і трагічных ліній», — кажа рэжысэр Аляксей Мурадаў.

Аляксей Мурадаў
Аляксей Мурадаў

Стужка ахоплівае часавы прамежак за некалькі гадзін да выбуху, катастрофу і ліквідацыю яе наступстваў у першыя месяцы пасьля трагедыі. У кадрах будуць ліквідатары, урачы, вайскоўцы, Гарбачоў з Рыжковым, агенты савецкай і «штатаўскай» выведкі. «Будзем падрабязна паказваць, што было, празь лёс розных людзей і разважаць з гэтай нагоды», — заўважае рэжысэр.

У Мазыры маскоўскія кінэматаграфісты здымаюць блёк, непасрэдна зьвязаны з Чарнобылем.

«Мазыр — абсалютна кіношны горад, у якім можна здымаць і здымаць. Такіх, на жаль, мала засталося. І гэта ня толькі баракі, але і рэчка, масты, цэнтральная частка гораду», — хваліць Аляксей Мурадаў.

Баракі ў Мазыры
Баракі ў Мазыры

26 чэрвеня здымачная група працавала над эпізодамі з удзелам «урачоў» і «вайскоўцаў». На краму павесілі чырвоны савецкі сьцяг, на баракі — шыльды «Інтэрнат камвольнага камбінату». Шапікі з плястыку схавалі за старымі дошкамі. Па станцыі Мазыр туляліся з дазымэтрамі «вайскоўцы», на пагорку чакалі сваёй сцэны «лекары», рэкрутаваныя зь ліку мясцовага насельніцтва — работнік лясной гаспадаркі, фрэзэроўшчык і майстар з заводу. Сёньня яны будуць «ратаваць» аднаго з герояў фільму.

Жыхары станцыі зь цікаўнасьцю назіралі за здымкамі. У 90-я гады станцыя Мазыр мела кепскую славу — быў самы бандыцкі раён у горадзе. У мясцовых абвестках пра арэнду кватэры пазначалася: «Станцыю Мазыр не прапаноўваць!»

«70% былых зэкаў жылі тады ў нас! І „сматрашчы“ таксама быў з нашага раёну», — хваляцца мясцовыя. Кажуць, што цяпер цішэй. Уночы можна хадзіць спакойна. Сваім.

«Чужым таксама. Хай толькі паводзяць сябе нармальна», — усьміхаюцца жыхары.

Жыхары назіраюць за здымкамі
Жыхары назіраюць за здымкамі

«Тут усё сапраўднае ў вас! Мінімальная рэтуш — і ў добры шлях»

Выканаўчы прадусар Ірына Барк кажа, што масавыя здымкі, з удзелам ня менш як 200 чалавек, пройдуць на тэрыторыі мясцовай бальніцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Гэта будзе сцэна эвакуацыі. Практыку набору актораў і дублёраў праз «УКантакце» яна лічыць нармальнай: «Так заўсёды працуем».

Кастынг-дырэктар Віталь Кулікоўскі ня бачыць асаблівых праблемаў у падборы актораў. Вось толькі з дублёрамі пакуль напружана. Напрыклад, цяпер шукаюць чалавека, падобнага на расейскага актора Аляксандра Феклістава.

Працоўны момант. Справа — рэжысэр Аляксей Мурадаў
Працоўны момант. Справа — рэжысэр Аляксей Мурадаў

«Цяжка знайсьці людзей, падобных тыпажом, прычоскай, ды і каб гарнітур асноўнага актора падышоў па памеры», — кажа кастынг-дырэктар. Ён разважае, што зь людзьмі «з вуліцы» працаваць лёгка і проста, бо яны зацікаўленыя. Твары падабраць, каб адпавядалі «духу часу», цяжка.

«Мы глядзім хроніку, здымкі тых гадоў. Твары адрозьніваюцца, цяпер іншыя. Цяжка патлумачыць, як менавіта зьмяніліся, але сучасныя — іншыя», — кажа Віталь Кулікоўскі.

Мастак Ігар Гембель-Зайкін на «выдатна» ацаніў станцыю Мазыр як «натуру».

Ігар Гембель-Зайкін
Ігар Гембель-Зайкін

«Тут у вас баракі прыгожыя, рака, вуліцы з патрэбным пакрыцьцём. Нам трэба дарогі да ЧАЭС здымаць — тут падобныя ёсьць да ТЭЦ. Месца нам падыходзіць і расьліннасьцю, і кліматам, і па адчуваньнях. Зноў жа — столькі рэліктавых будынкаў. Тут усё дыхае савецкім часам. Калі якія навабуды — ну будзе адчувацца нешта несапраўднае. А тут усё сапраўднае! Тут мінімальная рэтуш — і ўсё, у добры шлях», — кажа мастак.

Наогул у Беларусі яму падабаецца. Людзі тут «ветлівыя, добразычлівыя, ня сварацца на нас».

«Ну такі ў нас згустак энэргіі, ня ўсім падабаецца. Жылі людзі спакойна — тут прыехалі, палак нейкіх накідалі, зафарбавалі, павесілі нешта… Людзі па-рознаму ставяцца да нас. А тут, дзякаваць Богу, добразычліва. Наогул людзі ў вас добрыя, чыста вакол, але чаму так? Ахайна, парадак усюды. Іншыя людзі, так атрымліваецца?», — дапытваецца расейскі мастак.

Падрыхтоўка да здымкаў
Падрыхтоўка да здымкаў

«Зрабіце так, каб і я ў кіно трапіла!»

Пэнсіянэркі з чырвонага барака, які часова будзе інтэрнатам камвольнай фабрыкі, радуюцца ажыўленьню на вуліцы, але абвінавачваюць кіношнікаў у недакладнасьці мастацкай перадачы гістарычных падзей.

«А дзе ў Чарнобылі былі такія баракі, як у нас? Дзе? Былі мы ў Чарнобылі ў 80-х, нешта там такіх баракаў ня бачылі! Асабіста мне хочацца нечага сапраўднага, дакладнага ў кіно», — нэрвуецца пэнсіянэрка Вера Мікалаеўна.

Мясцовыя жыхары назіраюць за здымкамі
Мясцовыя жыхары назіраюць за здымкамі

Яна ўсё жыцьцё пражыла ў гэтых бараках. Пасьля аварыі на ЧАЭС пераяжджала зь сям’ёй у Казахстан, але потым вярнуліся.

Пэнсіянэрка Надзея Ермакавец у траўні адзначыла 92 гады. Гатовая і сёньня зьняцца ў кіно, бо мае досьвед. Гадоў трыццаць таму прымала ўдзел у здымках ваеннага фільму ў Мазыры.

«Зрабіце так, каб я і ў гэтае кіно трапіла!», — просіць нас пэнсіянэрка.

Надзея Ермакавец
Надзея Ермакавец

Пра Чарнобыль ёй было б цікава паглядзець, бо «сама ж чарнобыльская, і кніжачку (пасьведчаньне пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС. — РС) маю».

«Каму Бог дасьць — столькі ён і будзе жыць, так і з тым Чарнобылем. Мы вунь каларадзкіх жукоў труцім-труцім — а яны жывуць, так і з намі пасьля радыяцыі. Але ж кіно нейкае трэба людзям паказваць», — разважае Надзея Ермакавец.

Уладзімір Яраславіцкі нарадзіўся тут, у бараках. Цяпер жыве непадалёк, у цагляным доме. Пра Чарнобыль кіно паглядзеў бы ахвотна — сам служыў у 30-кілямэтровай зоне.

Уладзімір Яраславіцкі (у кепцы)
Уладзімір Яраславіцкі (у кепцы)

«Прызвалі ў „партызаны“, што значыць у рэзэрв, у чэрвені 1986-га. Не адмовіўся — позва была з чырвонай рыскай. Там быў камбінат, каля вёскі Аранае. Адзежу пралі для байцоў, якія на станцыі тады былі. Я працаваў дзяжурным кіроўцам. Калі што зламалася — скочыў ноччу на „ЗІЛ“ і паімчаў. Ат, ня страшна было. Ведалі мы пра радыяцыю, але што маглі зрабіць?», — разводзіць рукамі пэнсіянэр. Паводле папераў ён ліквідатар. Але плёну з дакумэнтаў мала — ільготы даўно скасавалі.

«Буханкі» («УАЗікі») і «хуткія», шыльды «Інтэрнат» на бараках, людзі ў савецкай вайсковай форме і гарнітурах 80-х гадоў выдатна ўпісаліся ў «натуру» станцыі Мазыр.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип