• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
07.04.2017 | У краіне Грамадства

У віцебскіх «Курапатах» новыя страшныя знаходкі — вандалы раскапалі 7 брацкіх магіл

Чалавечыя парэшткі, знойдзеныя тыдзень таму

Чалавечыя парэшткі, знойдзеныя тыдзень таму

Віцебскімі «Курапатамі» — недасьледаваным месцам масавых пахаваньняў — тры гады таму пачалі называць вёску Хайсы, што ў Віцебскім раёне. Увосень 2014 году вяскоўцы знайшлі ў суседнім лесе паўдзесятка раскапаных ямаў з чалавечымі парэшткамі, а дзе-нідзе косткі і чарапы проста былі раскіданыя пад нагамі.

«Ямы, косьці, чарапы»

Сёлета ўвесну жахлівая гісторыя паўтарылася, але ў іншым месцы. І раскапаных у лесе ямаў мясцовы жыхар Юрый Садкоў знайшоў ужо больш за паўтара дзясятка:

Вялікі раскоп у лесе. Такіх Юрый Садкоў налічыў каля сямі

Вялікі раскоп у лесе. Такіх Юрый Садкоў налічыў каля сямі

Рэчы, адкінутыя ўбок

Рэчы, адкінутыя ўбок

Чарапы — амаль каля кожнага раскопу

Чарапы — амаль каля кожнага раскопу

«Як толькі растаў сьнег, мы з жонкай пайшлі ў лес, прагуляцца і назьбіраць марожаных ягад. Лес тут блізка, ад ускрайку Хайсоў кілямэтры 3-4 праз поле. У лесе балота, там і журавіны растуць, і буякі — а яны смачныя з-пад сьнегу. Я часта хаджу ў гэты лес, апошні раз быў тут у пачатку сьнежня. І ўсё было звычайна. А ў мінулую пятніцу, калі мы пайшлі, гляджу: жоўты жвір, нешта раскапана… Падыходжу і бачу — жах! Ямы, а каля іх раскіданыя чалавечыя косьці, чарапы, у іх дзіркі на патыліцы. У некаторых захаваліся зубы, нават скура! І нейкія рэчы — грабеньчыкі, акуляры, вельмі шмат гумавага абутку. Я нават разглядаць дужа ня стаў, бо гэта страшна: такое ўражаньне, што ідзеш па разрабаваных могілках!»

Юрый Садкоў, які знайшоў раскопы ў лесе

Юрый Садкоў, які знайшоў раскопы ў лесе

Спадар Юрый паклікаў жонку, паказаў ёй страшныя знаходкі. Кажа, што думка была адна: тут пабывалі «чорныя капальнікі». Бо пра іх «дзейнасьць» у навакольлі чулі даўно: нехта прыяжджае шукаць каштоўныя рэчы, нехта — зброю. Чалавечыя парэшткі для капальнікаў каштоўнасьці не ўяўляюць, і іх пакідаюць на ўскрайках раскопаў — ямы закапаць ніхто ня рупіцца…

Косткі і рэчы

Косткі і рэчы

Маленькія раскопы сустракаюцца таксама

Маленькія раскопы сустракаюцца таксама

Не зьвяроў трэба баяцца

Параіўшыся са сваякамі, Юрый Садкоў вырашыў: трэба зьвяртацца ў міліцыю. Па-першае, каб неадкладна навялі парадак і чалавечыя парэшткі не валяліся раскіданымі па лесе. Па-другое, каб не падумалі на мясцовых жыхароў, а шукалі тых, хто насамрэч вінаваты, кажа спадар Садкоў:

«Патэлефанавалі. Увечары прыехала міліцыя. Цёмна, а яны нават безь ліхтарыкаў. Падсьвечвалі сабе тэлефонамі. Жанчына, мабыць, сьледчая, усё мяне распытвала, якія зьвяры тут водзяцца. Ёй, напэўна, было страшнавата ісьці ў лес. Але не зьвяроў трэба баяцца ў нашым лесе, а вось такіх „чорных капальнікаў!“ Міліцыянты зайшлі, паглядзелі, забралі некалькі костак і чарапоў ды паехалі. З тае пары прайшоў тыдзень, косьці як ляжалі, так і ляжаць. Ямы не закапаныя. Прычым я бачу, у лесе ёсьць ня толькі раскапаныя месцы, а нібыта проста пазначаныя. Быццам нехта капнуў ды пакінуў — ці то мэталашукальнік нічога не паказаў, ці наадварот, паказаў, і гэтае месца пазначылі, каб пасьля прыехаць».

Пазнака «на потым»?

Пазнака «на потым»?

Маленькіх раскопаў спадар Юрый заўважыў каля дзясятка

Маленькіх раскопаў спадар Юрый заўважыў каля дзясятка

У чарапах — кулявыя адтуліны на патыліцы

У чарапах — кулявыя адтуліны на патыліцы

Спадар Садкоў ведае, што ў гэтым самым лесе тры гады таму ўжо знаходзілі чалавечыя косткі. Тая гісторыя прыцягнула ўвагу віцебскіх актывістаў, якія пачалі зьбіраць сьведчаньні мясцовых жыхароў. Старажылы расказалі, што ў гэтым лесе ў 1938-39 гадах расстрэльвалі людзей.

Парэшткі пахавалі як ахвяраў Вялікай Айчыннай

Аднак сьведчаньні мясцовых жыхароў ігнаруюцца, гаворыць віцебскі актывіст, стваральнік грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў:

Ян Дзяржаўцаў

Ян Дзяржаўцаў

«Мы хацелі ўзяць удзел ва ўшанаваньні памяці загінулых, а іх цішком пахавалі пад выглядам ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны!

Мы стваралі ініцыятыву „Хайсы“, каб займацца ўшанаваньнем памяці мірных людзей, загубленых у гэтым лесе. Спадзяваліся й на ўдзел дзяржаўных органаў, бо гэта ж нашы грамадзяне тут ляжаць… Аднак нашы звароты ў розныя структуры прывялі толькі да таго, што ад удзельнікаў ініцыятывы пачалі скрываць вынікі дасьледаваньняў. Мы пісалі звароты ў міліцыю, у Сьледчы камітэт, але дагэтуль ня ведаем, куды падзелі некалькі костак і чарапоў, якія забралі з гэтага лесу. Мы настойвалі на выкліканьні спэцыяльнага батальёну для эксгумацыі і дасьледаваньняў — і ня ведаем усіх высноў, зробленых вайсковым археолягам, бо нам паказалі толькі некалькі старонак. Мы хацелі ўзяць удзел у працы аргкамітэту ўшанаваньня памяці загінулых, а іх цішком ад нас пахавалі пад выглядам ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны!»

Спадар Дзяржаўцаў даведаўся пра апошнія страшныя знаходкі ад мясцовых жыхароў. Абыякавасьць уладаў, на думку актывіста, і прывяла да наяўных наступстваў. Знойдзеныя раней за пару кілямэтраў адсюль парэшткі летась перапахавалі на брацкіх могілках каля чыгуначнай станцыі Лужасна. І больш у гэтым лесе ніякіх дасьледаваньняў не праводзілася. Падобна, што міліцыю не турбуе і дзейнасьць «чорных капальнікаў» у гэтых мясьцінах.

Спадар Дзяржаўцаў часта прыгадвае словы археоляга-дасьледчыка Мікалая Крывальцэвіча, якога пару гадоў таму запрашаў паглядзець на раскапаныя ямы з чалавечымі парэшткамі. Навуковец, які быў экспэртам і спэцыялістам-археолягам эксгумацыі курапацкіх пахаваньняў, тады зазначыў: «Гэта вельмі падобна на тое, што мы бачылі ў Курапатах».

Што тут шукалі, невядома. Косткі і рэчы пакінулі

Што тут шукалі, невядома. Косткі і рэчы пакінулі

Аднак для мясцовых уладаў усе паралелі з Курапатамі гучаць як пагроза: яшчэ ў 2015 годзе старшыня Мазалаўскага сельсавету Леанід Дубіна сказаў, што ў яго няма грошай на помнікі загінулым у часы cталінскіх рэпрэсіяў. Які лёс чакае знойдзеныя цяпер парэшткі, пакуль няясна. Чалавечыя косткі ляжаць на жвіры каля раскапаных вандаламі ямін, і колькі яшчэ такіх раскопаў у лесе пад Хайсамі, дакладна ніхто не ведае.

Раскопы відаць на самым ускрайку

Раскопы відаць на самым ускрайку

Тэгі: Віцебск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

Апошнія навіны

    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM