У Віцебску адбудзецца “Літаратурная Масла(е)ніца”

Пісьменніца-казачніца Алена Масла з творчым праектам

“Літаратурная Масла(е)ніца”

ў віцебскім тэатры “Лялька” !

10 сакавіка  а 12.00

У праграме –

Бліны, начыняныя

вершамі, казкамі, гумарам, спевамі

падмазаныя віктарынай з прызамі!

За літаратурныя бліны адказваюць:

— Наста Лазебная

— Алена Масла

— Міхась Мірановіч

— Кастусь Севярынец

— Людміла Сіманёнак

Музычныя бліны пякуцца пад гранне

Анастасіі Сакаловай

і спевы

Юліі Плотнікавай, Віўен Сабі, Дар’і Чарняўскай

Ля патэльняў увіхаюцца

Людміла Цішуціна і Алена Малалетнікава

У ролі пані Чаротнай, знаўцы казачных віктарын – Марыя Кавалёва

J Вядоўца імпрэзы – гаспадыня Масленіцы Алена Масла!

Гаспадар – галоўны рэжысёр тэатра “Лялька” Віктар Клімчук!

Завітвайце на свята!

ТАКІХ БЛІНОЎ НА МАСЛЕНІЦУ ВЫ ЯШЧЭ НЕ ЕЛІ!

Імпрэза праходзіць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”