Віцебскі абласны краязнаўчы музей 13 чэрвеня адкрывае доўгатэрміновую выставу «Віцебск: партрэт на фоне часу». Каля 200 фотаздымкаў, якія захавалі Віцебск другой паловы ХІХ стагоддзя – пачатку ХХІ стагоддзя, а таксама калекцыя фотаапаратаў. Усе экспанаты – з фонду музея. Гэта найкаштоўнейшы матэрыял па гісторыі горада, і адначасова унікальныя самі па сабе здымкі.
Фотаздымкі адлюстроўваюць зменлівае архітэктурнае аблічча горада, асобныя значныя будынкі, вуліцы, храмы, панараму Віцебска. Некаторыя з помнікаў архітэктуры ўжо не вярнуць. І толькі старыя здымкі даюць магчымасць узнавіць, хоць віртуальна, Віцебск розных перыядаў.
паводле “Народныя навіны Віцебска”
Тэгі: Віцебск
