Праект «Вязьмо» даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор.
Гэты графічны эксперымент прысвечаны трывожнай сувязі з бабулямі, наймагутнейшымі полюсамі радаводаў.
«Вязьмо» не толькі пра любоў і памяць, але таксама пра сузалежнасць, разгубленасць і супярэчлівы досвед. А найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма, бо памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе.
Кацярына Пікірэня. "Вязьмо"
Куратар выставы Андрэй Антонаў
Дзе: Беларускі Віленскі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня)
Калі: 21 ліпеня 2023, 18:30
Выстава працягнецца два месяцы.
Пра падзею на Facebook.
Болей пра праект «Вязьмо» — тут.
Кацярына Пікірэня нарадзілася ў Вызне, вырасла ў Менску. Сышла з чацвёртага курса медычнага ўніверсітэта, каб працаваць ў кнігарні і выдавецтве «Логвінаў», вучылася графічнаму дызайну ў Мілане і Празе.
Кацярына Пікірэня. "Вязьмо"
Цяпер займаецца дызайнам, ілюстрацыяй і вёрсткай кніг, а таксама ладзіць персанальныя тыпаграфічныя эксперыменты. Выкладчыца выдавецкага дызайна і тыпаграфікі Prague City University.