На агароджу, якую ставяць ў Жодзіне ўздоўж вуліц, патрацяць 17 тысяч даляраў.
На сайце дзяржаўных закупак icetrade.by разьмясьцілі інфармацыю аб набыцьці ацынкаванай агароджы з нацыянальным арнамэнтам. Такую агароджу закупляе «Менскаўтардар-Цэнтар». Як распавялі ў гэтай арганізацыі карэспандэнту Свабоды, агароджу ставяць у Жодзіне.
«Такая ідэя ўзьнікла ў Жодзінскім гарвыканкаме. Летась мы паставілі такой агароджы на 1,6 кілямэтра. Сёлета трэба даставіць яшчэ 360 мэтраў па аўтадарозе Р53, такая ж агароджа стаіць на тэрыторыі Жодзінскага гарвыканкаму, адтуль ідэя і пайшла», — паведамілі ў будаўнічай арганізацыі.
Ацынкваную агароджу вырабляюць на Барысаўскім маторарамонтным заводзе.