Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

«З панядзелка 29.05 стартуюць новыя раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, дзе пачынаўся Менск! Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да прадметаў, якія праляжалі ў зямлі 1000 год!», — напісана ў абвестцы.


1008.jpg

Графік на наступны тыдзень — з панядзелка па суботу ўключна, прыкладна з 10.00 да 16.00.

Паўдзельнічаць можа любы ахвочы. Малых дзяцей (да 10 гадоў) лепей з сабой не браць, праца руцінная і патрабуе пільнасці. 

Пры сабе мець працоўную адзежу і абутак, рукавіцы, ссабойку, пітную ваду. 

Рыштунак (рыдлёўкі, шкрабкі) выдаецца на месцы.

Перад тым як ехаць, лепей ў працоўны час патэлефанаваць і ўдакладніць, ці будуць заўтра раскопкі, бо часам з-за дажджу працы адмяняюцца.

Даязджаць трэба да сядзібы «Стары Менск» і на месцы тэлефанаваць па кантактным нумары.

Раскопкі будуць адбывацца за 200 метраў ад сядзібы.

Кантактны тэлефон: +375295782375

Глядзіце яшчэ: