• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2019 | Грамадства

Украінізацыя беларушчыны — добра ці дрэнна?

Лаймуціс Сакалоў на budzma.by разважае, ці не зашмат усяго ўкраінскага ў паўсядзённасці беларусаў.



Беларусь і Украіна


У беларускамоўнай медыяпрасторы ўсё ніяк не сціхаюць гукі стрэлаў. Кулямётныя чэргі словаў бясконца ляцяць з ідэйных акопаў двух супрацьлеглых бакоў. Лік бан-ахвяр карыстальнікаў пайшоў на дзясяткі, але гэтыя два франты ніяк не прымірыць, бо галоўнае пытанне ідэйных беларусаў надта важкае і фундаментальнае: Зяленскі — алігархічны блазан ці прарок новай эпохі... Украіны? І калі б гэта быў адзіны такі выпадак... Калі прыгледзецца, узяць глабальна і дастаць лупу, то мы заўважым, што насамрэч ужо пэўны час прасочваецца пэўная ўкраінізацыя беларускай прасторы. Дык дзе яна? Няўжо яшчэ нешта ёсць, апроч батла "Зяленскі версус прывід Парашэнкі"? 

Гэтая думка прыйшла мне падчас чарговай праверкі стужкі навін аднаго беларускамоўнага СМІ. Заходзіш такі на сайт, рыхтуешся даведацца нешта свежанькае з навін краіны эканамічнага цуду — і... бачыш на галоўнай старонцы ажно 5 навін пра Украіну, ад цытат Зяленскага да нейкіх прызначэнняў і дыскусій. І вось тут у галаве склаўся пазл, часткі якога я якраз і прывяду.

Што можна палічыць за самае трэндавае здарэнне ў беларушчыне? Вядома, вышы-чуму, якая пранеслася амаль па ўсіх сферах жыцця, хутчэй за ўсё нават закрануўшы айчынныя сэкс-шопы, бо як мінімум вышымайткі і вышышыны мы бачылі ў агульным доступе. Але... з чаго ўсё пачалося? Хіба вышымаек? Насамрэч трэнд да нас прыйшоў з украінскай моды на вышыванкі як сімвалу ідэнтычнасці і патрыятызму, які першапачаткова ў падобнай форме і зʼявіўся, пакуль не стаў поўнай заменай месцаў, дзе павінен быць хоць нейкі крэатыў.

Няма думак, як хайпануць на беларушчыне — наляпі ўзор!

Але тут нават можна паспрачацца, бо такія плыні трэнду — у прынцыпе звычайная з’ява, а самае галоўнае — ідэя ж змянілася! Але вышытэма — не адзіны мой аргумент.

І тут я звярну ўвагу на плюс-мінус маю генерацыю. На любых флэтах, калі пачынаецца хвілінка патрыятызму ці жаданне ўключыць бунтарства, з калонак амаль заўсёды пачынае граць гімн Украіны, які на дадзены момант амаль поўнасцю ведае кожны. І вось музыка грае, хор вясёлых галасоў зацягвае ўжо традыцыйную “Ще не вмерла...”, а ў канцы як абысціся без фірмовага “Слава Украіне! Героям слава!” Дарэчы, мушу падкрэсліць, што “Жыве Беларусь” не заўсёды пры гэтым гучыць, а калі і бывае, то неабавязкова ў першую чаргу. І так, калі што, маё пакаленне ўвогуле дрэнна ведае хоць які беларускі гімн, нават дзяржаўны. А колькі можна ўкраінскіх словаў ці нават цэлых сказаў на суржыку пачуць — паланізмы і літуанізмы адпачываюць!

Далей — атрыбутыка. Ох, колькі ж можна пабачыць украінскіх сцягоў у сацсетках, дома, значках на заплечніку і нават на налепках на ноўт ці планшэт! Дарэчы, калі што, літоўскі, польскі ці латвійскі сцягі амаль не сустрэнеш дзе-небудзь у Беларусі, апроч тэматычных устаноў і суполак.

І тут мы прыходзім да шоўбізу і палітыкі. Ну вось шчыра, колькі польскіх гуртоў, выканаўцаў, пісьменнікаў вы слухаеце ці ведаеце? А літоўскіх? А латвійскіх? Мяркую, ці нуль, ці некалькі штук. Апусцім рускую гісторыю, пра яе я ўжо раней пісаў. Таму давайце адразу да Украіны. “Океан Эльзы”, “Воплі Відаплясава”, Жадан, Флёр, “Бумбокс”, ды нават Тарас Шаўчэнка і Сцяпан Бандэра — ну хоць раз жа чулі, га?



І ўпэўнены, што гэта далёка не межы спісу ўкраінскага кантэнту, што вы спажываеце. А калі казаць пра палітыку, дык упэўнены, што тут нават Юшчанку палова памятае! Дарэчы, а ці можаце вы ўспомніць прозвішча трэцяга прэзідэнта Польшчы? Літвы? Латвіі? Дарэчы, аказваецца, у апошніх вось толькі з’явіўся новы прэзідэнт... Неяк не заўважылі...

Вядома, калі капаць глыбей, больш навукова, то мы знойдзем нашмат больш такіх прыкладаў і нават зможам даць пэўную колькасную ацэнку, калі сацапытанкі правядзём, але сёння мы проста разважаем.

Ну і давайце гэта ўсё спалучаць. Для думаючай і цікаўнай моладзі Украіна сапраўды стала ледзьве не рэгіянальнай амерыканскай марай — свабода, роўнасць, братэрства, дык яшчэ выдатны народ з блізкай гісторыяй і мовай! Сапраўды, чаго яшчэ жадаць! Менавіта таму кожны такі маладзён паціху, але ўпэўнена становіцца напалову ўкраінцам. 

Ці спажываем мы ўкраінскае медыяполе? Больш чым, мяркую. Асабліва калі не браць у разлік расійскі ўплыў. Выступоўцы і творцы збіраюць стадыёны і любыя іншыя беларускія пляцоўкі, а моладзь упэўнена ганяе на вакацыі ў Львоў ці нейкія ўкраінскія фэсты. Калі што, тут далёка не заўсёды вырашае бюджэт і віза.

Атрыбутыка ўкраінская, бадай, часам можа абагнаць па папулярнасці бчб і пагоню, асабліва калі паглядзець на апошнія тэндэнцыі браць на Дзень Волі ў тым ліку і сцягі нашых паўднёвых суседзяў. А бывала, што і партрэты Бандэры з сабой цягалі.

Ну і скончым мы ўкраінскай палітыкай, якая, вядома, цікавейшая за мясцовую, але ж узровень дыскусіі, адстойвання свайго лагера і пераход на абразы часам вымушаюць падумаць, што я сяджу ў мінскай вобласці Украіны, а не Беларусі, бо мая ўкраінскамоўная стужка ў сацсетках не настолькі перапоўненая разборкамі, як беларуская. Ды калі б толькі фэйсбук. Перад другім турам апошніх прэзідэнцкіх выбараў я чуў такія размовы каля другагатункавага начнога клуба. 

І падвядзём высновы. Ці ёсць месца ўкраінізацыі ў Беларусі? Мяркую, што пэўныя працэсы існуюць і нават актыўна, калі абапірацца на вышэйзгаданыя тэзісы і прыклады. Добра гэта ці дрэнна для Беларусі? Калі скажу як нашчадак усё ж украінскага роду (прозвішча), то мне, вядома, прыемна, што я магу нават у Беларусі да гэтага дакрануцца, у адрозненне ад літоўскага, якое, на жаль, чамусьці намагаюцца блакаваць і ігнараваць. Але калі глядзець аб’ектыўна, то мне здаецца, што шэрагі людзей забыліся, што жывуць у іншай краіне, у гаманцах не грыўні, а рублі, а сітуацыя на месцы нашмат горшая за ўкраінскую. А самае галоўнае — не ўкраінцам тут наводзіць парадак, а беларусам. Таму, канечне, добра, што ёсць пэўны культурніцкі абмен і мост, які б хацелася бачыць таксама з Польшчай, Літвой і Латвіяй, але ж... Пажаваныя беларусы, вы нічога не забыліся?

«Минають дні, минають ночі,
Минає літо, шелестить
Пожовкле листя, гаснуть очі,
Заснули думи, серце спить,
І все заснуло, і не знаю,
Чи я живу, чи доживаю,
Чи так по світу волочусь,
Бо вже не плачу й не сміюсь...
Доле, де ти! Доле, де ти?
Нема ніякої,
Коли доброї жаль, Боже,
То дай злої, злої!
Не дай спати ходячому,
Серцем замирати
І гнилою колодою
По світу валятись.
А дай жити, серцем жити
І людей любити,
А коли ні... то проклинать
І світ запалити!
Страшно впасти у кайдани,
Умирать в неволі,
А ще гірше — спати, спати
І спати на волі,
І заснути навік-віки,
І сліду не кинуть
Ніякого, однаково,
Чи жив, чи загинув!
Доле, де ти, доле, де ти?
Нема ніякої!
Коли доброї жаль, Боже,
То дай злої! злої!»

Тарас Шевченко


Аўтар: Лаймуціс Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип