“Украінскі чамаданчык” адчыніўся ў кнігарні “логвінаЎ”

У кнігарні логвінаЎ  на Незалежнасці 37а свае палоўкі адчыніў “Украінскі чамаданчык” – невялічкая бібліятэчка ўкраінскай літаратуры, якая месціцца ў вінтажнай валізе. Нягледзячы на памеры, бібліятэка спраўна працуе – кожны ахвочы зможа ўзяць і пачытаць  творы класічнай і сучаснай украінскай літаратуры на некалькіх  мовах.

Ukr

Задача “Чамаданчыка” – даць уяўленне пра літаратуру нашай суседкі, – кажа аўтар ідэі  літаратар Ігар Бабкоў. – А таксама прапанаваць украінскую высокую культуру ў якасці правадніка для беларускага грамадства ў сітуацыю разумення таго, што адбываецца ва Ўкраіне.

У “Чамаданчыку” будуць і далей назапашвацца ўкраінскія кнігі, а любы наведнік можа пазычыць асобнік адтуль на тыдзень-два. Кнігарня логвінаЎ  таксама заклікае ўсіх ахвочых ахвяраваць кнігі для “Украінскага чамаданчыка”.