• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.08.2016 | Літаратура

Украінскія паэты: Беларусам цяжка заставацца сабой

Украінскія паэты сустрэліся з чытачамі ў Мінску і распавялі, чаму быць беларусам у Беларусі складаней, чым украінцам – ва Украіне.

Сёлета ў Беларусі ўпершыню адбыўся літаратурны оpen-air фестываль “Каптаруны”, які голасна абвешчаны міжнародным. Пакуль што ён аб’яднаў тры краіны: акрамя беларускіх і ўкраінскіх творцаў яго наведалі нямецкія журналісты, якія цікавяцца нашай краінай. Тым часам два ўдзельнікі фестывалю з Украіны Аляксандр (Сашко) Ірванец і Люба Якімчук на завяршэнне фестываю завіталі ў сталічную кнігарню “логвінаЎ”, дзе чыталі свае вершы і адказалі на пытанні прысутных.

– Для мяне гэта зоркі не толькі ўкраінскай, але і еўрапейскай велічыні, і ў іх сёння выйшаў вельмі ўдалы тандэм, хоць яны прадстаўляюць паэзію розных пакаленняў, гендэраў, стылістык, – прызнаўся Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. – Вядома ж, я цікаўлюся літаратурай суседзяў, тым болей, што мы гэтым суседзям вельмі спачуваем і вельмі за іх пераймаемся. Але ж не толькі таму. Перадусім, я перакладаю і стараюся запрашаць да нас аўтараў цікавых, аўтараў, якія не маюць беларускіх аналагаў, а таму ў іх можна чамусьці павучыцца. Яны перакладзеныя ўжо на дзясяткі моваў, п’есы Сашка Ірванца ідуць у Нямеччыне, Польшчы, Украіне, а Люба сёлета цікава дэбютавала як драматург. Кожны з іх па-свойму мудры і па-свойму віртуозны, у кожнага свая паэтыка, свае “лісты шчасця”, якія па-рознаму спрацоўваюць, знаходзяць месца для надзеі сярод, здавалася б, безнадзейнасці, месца для смеху там, дзе, здавалася б, маглі быць толькі слёзы. Яны ўмеюць быць нечакана смешнымі і неспадзявана сур’ёзнымі. Яны – як і цэлы шэраг выбітных украінскіх сучасных літаратараў – адчуваюць (і робяць фактам літаратуры) тыя ж працэсы, што і мы, але знаходзяць крышачку іншыя рэцэпты. Яны дасягаюць сваіх мэтаў – перадусім свабоды – часам вельмі дарагой цаной. Давайце вучыцца на іх памылках і радавацца іх удачам і перамогам.

“Там, дзе не растуць абрыкосы, пачынаецца Расія”

Мадэравалі сустрэчу, якая адбывалася ў межах “Году ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў”, Андрэй Хадановіч і філосаф, паэт, перакладчык Ігар Бабкоў. Госці спачатку прачыталі слухачам некалькі сваіх твораў. Люба Якімчук пачала з урыўка з паэмы “Абрыкосы Данбасу”. Твор, як і большасць вершаў у аднайменным зборніку, быў напісаны яшчэ да вайны, але цяпер кніга, якая стала “аж занадта актуальнай”, чытаецца як суцэльны тэкст. Паэма – пра шахцёрскую гісторыю. Эпіграф да яе – “Там, дзе не растуць абрыкосы, пачынаецца Расія”. І праўду, на Данеччыне і Луганшчыне, адкуль родам Люба Якімчук, расло шмат абракосаў, і яны былі ў літаральным сэнсе хлебам штодзённым для мясцовых жыхароў. З абракосаў рабілі ўсё:  сушылі, варылі сочыва, гналі самагон, здавалі на маскоўскі цягнік, які праходзіў…

– У 2010 годзе паэт і празаік Юрый Андруховіч сказаў такую рэч: “Давайце дамо Данбасу і Крыму магчымасць аддзяліцца”. Гэта мяне вельмі моцна зачапіла, я была ўражана і абражана гэтым выказваннем і стала думаць, што магу зрабіць. Тэрыторыя, з якой я паходжу, не вельмі добра апісаная ў літаратуры, і я вырашыла, што магу праводзіць межы нарацыі, бо нацыя – гэта нарацыя, як мы гаворым пра нашу зямлю, такой яна і будзе, – распавяла паэтка. – Тады ў 2012 годзе я напісала паэму “Абрыкосы Данбасу”, якая была апублікаваная ў часопісе “Шо”.

Як прызналася Люба Якімчук, яна не хацела ўжываць у назве зборніка слова “Данбас”, бо яно асацыюецца з машынамі, шахтамі, заводамі, але не з людзьмі.

– Я вырашыла папрацаваць з гэтым словам і паказаць, што там ёсць не толькі машыны, але і людзі з іх эмоцыямі, перажываннямі, любоўю. І абрыкосы вынесены ў загаловак, бо гэта штосьці прыемнае, пяшчотнае.

Калі пачалася вайна, паэтка стала шукаць новую мову, каб казаць пра яе. Для яе было дзіўна, што людзі працягваюць пісаць тымі ж “кучаравымі” словамі, метафарамі, “прыгожымі, як вышыванка”.

– Мая хата стаіць у 300 метрах ад лініі фронту, там жыве баявік. Мой тата часта парываецца сабраць рэчы і вярнуцца, кажа, што адчувае сябе, як у турме. Я не адчуваю сябе, як у турме, мне камфортна, і я лічу, што гэта нармальна, – падзялілася пісьменніца, якая жыве цяпер у Кіеве. – Вядома, я перажываю, асабліва напачатку я вельмі балюча ўспрымала навіны з Усходу. Але я навучылася з гэтым псіхалагічна спраўляцца. Я не хачу заганяць сябе ў няўрозы, хачу жыць і радавацца жыццю. Я пастаянна працую, у мяне няма часу на дэпрэсію, я пішу вершы не толькі пра вайну, але і пра каханне.

Ігар Бабкоў зазначыў, што Люба Якімчук “апынулася ў патрэбным месцы ў патрэбны час”, і запытаўся, ці не баіцца яна трапіць у каньюктурную пастку і казаць тое, што ад яе хочуць пачуць.

– Я ніколі не арыентуюся на чытача. Пішу для людзей, перадусім для ўкраінцаў, але ніколі не спрашчаю свае вершы для таго, каб яны былі даступныя большай колькасці людзей.

“Сяргей Нігаян, Міхаіл Жызнеўскі – ужо нашы святыя”

Калі Любу Якімчук толькі пачынаюць перакладаць на беларускую, то вершы “з’едлівага саціра” Сашка Ірванца ўжо даўно знаёмыя беларускім чытачам, у тым ліку дзякуючы пісьменніку Уладзіміру Арлову. І першы верш, які паэт прачытаў у кнігарні, быў прысвечаны менавіта яму. Увогуле, беларуская тэматыка вельмі блізкая паэту з Роўна. Ён амаль бездакорна гаворыць на беларускай мове, часта бывае тут, перакладае беларускіх аўтараў  і нават прысвяціў нашай краіне паэму, якая называецца “Беларусь”.

Аляксандр Ірванец прадставіў і сваю кніжку “Пісні війни”, якая, зрэшты, больш не пра вайну на Усходзе, а пра Рэвалюцыю Годнасці.

– Я сам быў на Майдане, я ведаю, што людзі там стаялі не за грошы, а, наадварот, прыносілі свае грошы, бабулькі прыносілі піражкі, каву – людзі, толькі стойце, толькі скіньце гэты рэжым! Мне ўдалося перакінуцца парай словаў з нашым першым святым, героем, гэта быў хлопчык-украінец, толькі з армянскім прозвішчам, Сяргей Нігаян, там жа і Міхаіл Жызнеўскі – і як з гэтага смяяцца, гэта ўжо нашыя святыя! А вось з тых беркутаўцаў, якія хаваліся ў шаломах, каб не паказваць свае твары, трэба смяяцца, іх трэба нішчыць.

Аднойчы Аляксандр Ірванец выказаўся, што заняткі літаратурай вымагаюць ад беларускіх пісьменнікаў не толькі талентаў, але і мужнасці. Ён патлумачыў, што гэта значыць:

– Пісьменнікі ў вас вельмі шмат цяпер робяць для фармавання нацыі, народа. Хадановіч спяваў падчас Плошчы і яго пасля вялі мамы вучняў, каб не загрэблі ў “варанок”. Арлоў хадзіў на дэманстрацыі… Я таксама хадзіў. Але ва Украіне лягчэй быць у апазіцыі, быць нязгодным. Ментальнасць беларусаў такая, што вам цяжка заставацца сабой. І за гэта ў мяне вялізарны рэспект да беларускіх аўтараў. Я вельмі шаную вас, бо быць беларусам сёння складаней, чым быць украінцам ва Украіне.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип