Уладзімір Арлоў у Полацку і Наваполацку

Уладзімір Арлоў 28 і 29 лістапада будзе героем двух імпрэз, што адбудуцца ў Полацку і Наваполацку.

28 лістапада а 16-й гадзіне Уладзімір Арлоў прэзэнтуе новую кнігу выбранай гістарычнай прозы “Ля дзікага поля” ў Наваполацку ў Бібліятэцы імя Якуба Коласа (Маладзёжная, 34)

29 лістапада а 14-й гадзіне Ўладзімер Арлоў ладзіць творчую сустрэчу ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння Ул. Караткевіча ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Ф.Скарыны г. Полацка (вул. Гогаля, 15).

Імпрэзы адбудуцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,