Унікальны «Пружанскі палацык» на Брэстчыне. Фотарэпартаж

У нашай краіне шмат прыгожых музеяў. Адзін з іх знаходзіцца ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» — сапраўды ўнікальнае месца. У Беларусі гэта адзіная адноўленая сядзіба ў стылі мадэрн, якая засталася нязменнай з часу пабудовы, — піша «Звязда».


img_6222_-_kopiya.jpg

«Пружанскі палацык» размешчаны на паўночнай ускраіне горада, у парку. Увогуле ансамбль сядзібы ўключае ў сябе каменны дом, да якога з боку горада вядзе шырокая алея, два каменныя флігелі і парк пейзажнага тыпу.

Цяжка паверыць, што калісьці на месцы прыгожай сядзібы быў просты драўляны будынак. Усё змянілася пасля таго, як Валенцій Швыкоўскі уступіў у валоданне маёнткам у сярэдзіне-канцы 40-х гг. ХІХ ст. Тады ён і ўзвёў новы мураваны сядзібны будынак замест ранейшага. Аўтарам праекта Пружанскага палацыка лічыцца вядомы італьянскі архітэктар Францыска-Марыя Ланчы.

img_6249_0.jpg

img_6269_1.jpg

img_6281.jpg

img_6289_0.jpg

img_6292_1.jpg

img_6307_1.jpg

Зараз у гістарычным месцы размяшчаецца шмат цікавых экспазіцый. Тут і шляхецкі побыт, і хрысціянскія рэліквіі, і народныя рамёствы, і часовыя выставы з карцінамі сучасных мастакоў. Асабліва ўразіла зала з работамі Мікалая Тарасюка. Гэта самабытны майстар разьбы па дрэве. Па ягоным творам як па энцыклапедыі можна вывучаць вясковае жыццё.

А цяпер крыху статыстыкі. За год «Пружанскі палацык» наведвае больш за 8000 турыстаў, у тым ліку з-за мяжы. Таму калі вы будзеце ў Пружанах, абавязкова паглядзіце на ўсе цікавосткі сядзібы сваімі вачыма.

img_6309_0.jpg

img_6321_1.jpg

img_6327.jpg

img_6335_0.jpg

img_6336_3.jpg