УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” запрашае на аўтарскія курсы саломапляцення прыхільнікаў народнага мастацтва, аматараў традыцыйных беларускіх рамёстваў, усіх ахвотных авалодаць адным з самых прывабных сярод шматлікіх народных рамёстваў промыслу – майстэрствам саломапляцення.
Мастацкае саломапляценне ў Беларусі – гэта залаты вянец творчай фантазіі беларускіх майстроў. Золата саломкі здаўна прываблівае і вылучаецца сваёй непаўторнай пластыкай, шматлікім бясконца фантастычным метадам і спосабам пляцення. Зроблены ўласнаручна сувенір з саломкі заўжды будзе найкаштоўнейшым і самым арыгінальным падарункам.
Самастойна авалодаць тэхнікай пляцення з саломкі не вельмі проста, таму найлепш пачынаць навучанне разам са спрактыкаваным майстрам. На аўтарскія курсы саломапляцення запрашае Галіна Суша – сябра Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці, удзельніца рэспубліканскіх выставак народнага мастацтва, метадыст аддзелу традыцыйнай культуры ПКПК БДУКМ, аўтар шматлікіх публікацый пра творчасць беларускіх майстроў. На курсы запрашаюцца выкладчык выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагагічны работнік, спецыялісты сферы культуры, усе ахвотныя.
Кантактны тэлефон МТС 8 (029) 256 23 86.