Упершыню лектарамі кампаніі «Будзьма беларусамі!» стануць прадстаўнікі Міністэрства культуры

Круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Таварыства аховы помнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдуць па Беларусі 25 траўня.

Круглы стол пад назвай «Праблемы аховы гісторыкакультурнай спадчыны Рагачоўшчыны» распачнецца а 12-й гадзіне ў Рагачоўскім музеі народнай славы, які знаходзіцца па адрасе: вул. Леніна, 58.

Выступоўцы – старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, загадчык сектару па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ігар Лялькоў.

Удзельнікі – прадстаўнікі аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама, музейныя супрацоўнікі, прадстаўнікі грамадскасці.

А 17-й круглы стол на тэму «Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Кіраўскага раёну» адбудзецца ў пасёлку Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласці.

Месца правядзення – Жыліцкі гістарычны комплекс-музей, які знаходзіцца па адрасе: вул. Міра, 5.

Уваход вольны. Запрашаем усіх ахвотных.

Круглыя сталы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: ,