Уручэнне прэміі беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас» адменена праз пачатак вайны Расіі з Украінай

Пра гэта паведамілі арганізацыі кінапрэміі на сваёй старонцы ў Facebook.


246142486_106578055144638_2714927041219413618_n.jpg

«Сябры, з-за распачатай вайны Расіі супраць Украіны мы пераносім публікацыю вынікаў прэміі на невызначаны тэрмін. Беражыце сябе і да сувязі», напісалі арганізатары.

Прэмія была заснавана восенню 2021 года з мэтай вызначыць і ўзнагародзіць найлепшыя стужкі, створаныя беларускімі аўтарамі за апошнія два гады.

Пдрабязней пра кінапрэмію чытайце па спасылцы.