Усебеларускі з’езд 1917. Распавядаем пра пачатак беларускай рэвалюцыі ў новым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Навошта беларусы пад канец 1917 г. сабралі Усебеларускі з’езд пад 2000 дэлегатаў? Чаму бальшавікі напачатку былі не супраць? Хто быў на з’ездзе і пра што размаўлялі? Ці было вырашанае галоўнае пытанне: за Расію ці супраць яе? З’езд быў разагнаны, але ў чым яго гістарычны сэнс? Чаму менавіта ён лічыцца «пачаткам беларускай палітычнай рэвалюцыі»?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Беларусы — народ з даўняй дэмакратычнай традыцыяй, які не збіраецца ад яе адмаўляцца. Нават у няпростых варунках праз выбары ў Каардынацыйную раду беларусы імкнуцца адрадзіць веды і навыкі здаровай палітычнай канкурэнцыі на супольную карысць. Выбары стартуюць ужо заўтра, 25 траўня. Не губляйма шанец зрабіць свой выбар!