Толкін па-беларуску: Услед за чароўным народам

29.03.2010 Кнігагляд

vutan

Рэцэнзія-метафара

Толкін, Дж. Р. Р. Каваль з Вялікага Вутану / пер. А. Ф. Брыль, мал. Н. Краўчук. – Мн.: Выдавец І. П. Логвінаў, 2010. – 28 ст.

Заспявае нягучна нябачны рот,
Ды застыгне-застогне душа мая –
Цішэй, цішэй, чароўны народ,
Ну нашто вам ізноў патрэбны я?
А. Ф. Брыль

Чароўны народ прыходзіць да чытачоў невялікай казкі Толкіна, каб забраць іх з сабой у Чароўны Край і Далёкія Памежжы. Чароўны народ прыходзіць і да тых, хто чытае вершы Антона Францішка Брыля, паэта і перакладчыка. Але прысутнасць чараў у дадзеным выпадку – з’ява цалкам вытлумачальная, і каб раскрыць іх таямніцу, варта ўсяго толькі разгарнуць кнігу. І ўсё стане на свае месцы. Тэкст цалкам.