СААЗ заяўляе аб новым усплеску каранавіруса ў Еўропе

У Еўропе на мінулым тыдні ўпершыню за некалькі месяцаў назіраўся рост колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Пра гэта заявіў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клюге на брыфінгу ў Капенгагене, піша «Звязда» са спасылкай на ТАСС.


Ханс Клюге растлумачыў, што ў 30 краінах на працягу двух тыдняў эпідэміялагічная сітуацыя пагаршалася. У 11 з іх адзначаны асабліва востры рост захворванняў.

Чытайце таксама: Беларусь як санітарны кардон

Найбольш стабільная эпідэміялагічная сітуацыя ў Польшчы, Германіі, Іспаніі і Ізраілі, у гэтых краінах улады хутка адрэагавалі на павелічэнне новых выпадкаў СOVID-19.