• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.04.2017 | «Музыка»

Усе на квас! На лепшы! Вялікі электрычны канцэрт гурта-пачаткоўца

У маленькім памяшканні клуба “ІЛІ” – вялікі натоўп людзей. Наперадзе стаіць моладзь, бліжэй да сцяны і бара ціснуцца закаханыя. Гэтыя людзі прыйшлі на канцэрт гурта “Lepshy kvas”, які два месяцы таму заявіў, што збярэ поўную залу – 200 чалавек. Па словах удзельнікаў, гэта атрымалася не да канца, але калі б гурт не сказаў, ніхто б і не заўважыў. Напэўна, гэта звязана з тым, як горача падтрымлівала музыкаў публіка: адзін крычаў за траіх.

“Лепшы квас заспявае для вас”, – так гучала прывітанне. І заспяваў сярод упэўненага скандавання.

Уладзіслаў Лепяшынскі, кіраўнік музычнага ансамбля, спыняе ігру на гітары і кажа:

– Мы вырашылі так: сёння мы развітаемся са старымі песнямі, каб потым вам прэзентаваць нешта цікавае.

Сказана – зроблена. Слухачам дастаткова толькі пачуць знаёмую музыку, а словы згадваюцца самі сабой. І сапраўды: варта было толькі даць публіцы магчымасць заспяваць песню “Паміж намі” – людзі ўжо гучна і складна дадаюць:

Усмешкі не пабачу тваёй аніколі

І цёплы пацалунак у вусны не атрымаць.

І ўвогуле, канцэрт здаваўся сустрэчай сяброў, якія дасканала ведаюць, хто і пра што пяе, а галоўнае – адчуваюць. Можа, так здавалася менавіта дзякуючы тэкстам песень, сэнс якіх гранічна блізкі маладому чалавеку, а можа, таму, што яны дазваляюць быць адначасова разам са ўсімі і сам-насам з сабой.

Апладысменты падчас “Грай ува мне” былі накіраваныя яшчэ аднаму асабліваму чалавеку, госцю Віталю Рыжкову, паэту і ўдзельніку гурта Belaroots, які разам з “Квасам” зачытаў рэп. Пасля гэтага выступу і так дастаткова актыўная публіка разгарачылася яшчэ больш: нехта крычаў “На квас!”, а нехта залазіў на сцэну (добрыя хлопцы-музыкі нават крыху адышлі, каб усім ахвочым хапіла месца), адным словам – адрываліся. Ды ніхто гэта і не забараняў: камунікацыя з публікай была, як з сябрамі, максімальнай.

А яшчэ завітаў рэп-выканаўца Вожык. Нават калі вам не падабаецца гэты напрамак у музыцы, энергію вы адчулі б дакладна.

Быў сярод гасцей і паэт Алесь Снег. Перад тым як выканаць з “Лепшым квасам” песню “Ты” (дарэчы, пакладзенай на яго словы), заўважыў: “Здаецца, што вас тут тысяча”. Што ж, пажадаем гурту ў хуткім часе дасягнуць такой колькасці.

А калі выконвалі “На мора” з гуртам “Час лайна”, у Яўгена Накваса парваўся баян. Разумееце, як стараліся хлопцы?

Пытаю Уладзіслава Лепяшынскага, ці ўсё атрымалася. Адказвае:

– Мы аддаваліся на 100%, і публіка таксама. Крыху не атрымалася выканаць нашую мэту, сабраць 200 чалавек, але ў клубе і так быў біток. Спадабалася праца з сябрамі, якія выйшлі з намі на сцэну, спадзяюся, хутка запішам з імі песні, якія мы выконвалі. Я пасля такіх эмацыйных канцэртаў заўсёды натхняюся на працу, таму будзем працаваць над новай праграмай. Самае галоўнае, што слухачы засталіся задаволенымі пасля канцэрта.

– А што наконт планаў на будучыню?

– У нас пачынаецца тур па гарадах Беларусі ў падтрымку курсаў “Мова Нанова”. Будзем працягваць падрыхтоўку да летніх фестываляў, плануем у ліпені ехаць з канцэртамі ва Украіну.

Іду да выхаду. У чарзе ў гардэроб чую:

– Крутыя пацаны. А чаму яны па-беларуску?

– Ты сур’ёзна?

Калі казаць шчыра, гэта даволі паспяховы пачатак для маладога гурта – сабраць натоўп людзей, якія па-сапраўднаму адчуваюць сілу музыкі. Галоўнае, каб цябе пачулі, а прызнанне… яно абавязкова прыходзіць, калі ты робіш сваю працу якасна.

Таццяна Ашуркевіч

Фота: Аляксандр Кісялёў, artsiadziba.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип