Усевалад Сцебурака і Зміцер Бартосік выступілі на курсах “Мова нанова” ў Астраўцы

20 траўня на папулярных курсах “Мова нанова” ў г. Астравец Гродзенскай вобласці адбыўся выступ паэта Усевалада Сцебуракі і барда Змітра Бартосіка.

Яны завіталі ў госці да цікаўных навучэнцаў з прывітаннямі ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, якое дапамагае курсам па ўсёй краіне мастацкай літаратурай на беларускай мове.

Усевалад пазнаёміў слухачоў з літартаурным слоўнікам і даў майстар-клас па вершаскладанні, а Зміцер Бартосік праспяваў вядомыя песні ў цудоўных перакладах Рыгора Барадуліна. Найбольш актыўныя ўдзельнікі былі адзначаныя прызамі і сувенірамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Тэгі: