Убачыў свет чацьвёрты выпуск гродзенскага краязнаўчага альманаха “Горад святога Губерта”.
Адзін з укладальнікаў нумару, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч паведаміў “ТС”: “Нумар прысвечаны так званай “рэканструкцыі” горада, адна з галоўных нашых задач – паказаць яе пагрозы. Менавіта таму было вырашана сабраць у асноўным матэрыялы аб Новым Свеце. Гэта ўспаміны жыхароў, артыкулы гісторыкаў і нават кавалак аповесці Ю.Гуменюка “Прывід Крэсаў”.
Прэзентацыя альманаха для шырокага кола гродзенцаў адбудзецца ў пачатку лістапада.
Кася КРОТ