• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.12.2022 | Грамадства

Утаймоўваем стрэс: экспрэс-метады

Сучаснае жыццё часта віруе так, што пачынае «зносіць дах». Стрэсавыя сітуацыі адбываюцца штодня. І эмоцыі могуць накрываць нас як акіянічныя хвалі. У такім стане адэкватна зрэагаваць на сітуацыю і прыняць правільнае рашэнне немагчыма. У гэтым артыкуле прапануем некалькі спосабаў, якія дапамогуць хутка вярнуцца ў норму, праясніць розум і ўтаймаваць празмерныя эмоцыі.


509.jpg
Крыніца: med-practic.com

1. Падыхаць

Выдыхнуць. Рэзкі выдых дапаможа крышку расслабіць цягліцы грудзіны. Пасля варта засяродзіцца на дыханні — хаця б на 10-20 удыхаў. Адкінуць усе думкі і сачыць за тым, як ходзіць паветра па целе. Глыбокія ўдыхі і павольныя выдыхі (на 4-6 удараў сэрца ўдых, затрымка дыхання, на 4-6 — выдых) дапамогуць змясціць фокус увагі з прычыны стрэсу і паглядзець на сітуацыю з іншага боку. Да таго ж, глыбокае дыханне будзе спрыяць насычэнню галаўнога мозга кіслародам. Гэта, у сваю чаргу, дапаможа больш эфектыўна думаць.

2. Варушыцца

510.jpg
Крыніца: bibl.belstu.by

На фізіялагічным узроўні наш арганізм рэагуе на стрэс выкідам гармонаў, якія рыхтуюць цела да павышанай фізічнай нагрузкі. Гэта спадчына з тых часоў, калі стрэсавая сітуацыя вымагала альбо нападаць на крыніцу небяспекі, альбо хутка ад яе ўцякаць.

Сёння стрэсавыя сітуацыі часта не патрабуюць вялікіх фізічных намаганняў. І нават больш — грамадскія правілы заклікаюць нас не праяўляць свае эмоцыі (не крычаць, не плакаць, не агрэсіраваць у бок крыўдзіцеля і г.д.).

«Невыкарыстаныя па прызначэнні» гармоны стрэсу пачынаюць разбураць наш арганізм. Таму вельмі важна іх адпрацаваць праз фізічную актыўнасць. Тупайце нагамі (калі ёсць магчымасць легчы — кладзіцеся на спіну і брыкайцеся як шалёны конь). Уключыце рытмічную музыку і патанцуйце (можна гучна падпяваць выканаўцу). Выйдзеце на прабежку альбо падыміцеся на 10-ы паверх без ліфта. Папрысядайце і паадціскайцеся ці проста паскачыце.

Паназірайце за дзеткамі (у іх інстынкт самазахавання яшчэ не так моцна прыгнечаны выхаваннем): як яны пражываюць сваю незадаволенасць. Кідаюцца на падлогу, скачуць, тупацяць ножкамі, размахваюць сціснутымі кулачкамі і г. д. Бярыце іх метады сабе на ўзбраенне. Натуральна, адаптаваўшы іх, каб «спальванне» гармонаў стрэсу было экалагічным і не нанесла шкоды ні вам, ні вашаму атачэнню.

3. Манатонны занятак

511.jpg
Крыніца: flomaster.club

Расфарбоўка мандал (любых малюнкаў з дробнымі дэталямі), складванне пазлаў, лічэнне ці чытанне ўслых (дэкламацыя вершаў), вязанне, пляценне, перабіранне ружанца і д. п. дапамогуць перанакіраваць увагу і выдыхнуць. Убачыць сітуацыю і яе рашэнне ў іншым святле.

Манатонныя дзеянні ўтаймоўваюць думкі. А дробная маторыка актывізуе працу галаўнога мозга і дапамагае хутчэй знайсці рашэнні ў складаных сітуацыях. Да таго ж, панікаваць, засяродзіўшыся на манатонных рухах, даволі складана. Натуральным чынам думкі супакояцца, а мозг разгрузіцца.

4. Вада

Гэта моцны прыродны антыстрэс. У ідэале пры стрэсавай сітуацыі варта паплаваць у прыродым вадаёме: тут і спальванне гармонаў стрэсу праз фізічную актыўнасць, і манатонныя рухі, і ўвогуле — для здароўя карысна. Але ж не заўжды ёсць такая магчымасць.

Проста павольна выпіце шклянку вады, можна лічыць глыткі альбо уяўляць, як з кожнай кропляй па целе разліваецца супакаенне. Глытальныя рухі супакойваюць, дапамагаюць пераключыцца.

Па магчымасці — прыміце душ, каб сцякаючы па целе, вада забрала празмерныя эмоцыі. Калі тут і зараз такой магчымасці няма, хаця б проста спаласкніце твар прахладнай вадой. Гэта і астудзіць празмерны запал і верне кантакт з целам. Падстаўце пад кран рукі і ўявіце, што вада, збягаючы з кончыкаў вашых пальцаў, забірае з сабой крыўду, агрэсію, страх, паніку і г. д.

5. Прагаворванне праблемы

512.png
Крыніца: psychologos.ru

Гучна прагаварыце тое, што вас турбуе і тое, што вы адчуваеце з гэтай нагоды. Можна каму-небудзь са свайго атачэння (толькі, калі вы ўпэўнены ў падтрымцы і разуменні збоку гэтага чалавека). Калі побач няма асобы, з якой вы хацелі б падзяліцца сваімі хваляваннямі, можна прагаварыць усё перад люстэркам альбо звярнуцца да фотаздымка ці любімай цацкі.

Альтэрнатывай прагаворвання можа стаць напісанне ліста. У лісце можна звяртацца да каго заўгодна.

Важная дэталь гэтага метада — адсутнасць цэнзуры. То бок прагаворваць ці прапісваць трэба так, як ідзе «ад сэрца». Не варта прыбіраць лаянку, шукаць больш тактоўныя ці прыгожыя фразы, намагацца пабудаваць лагічны, граматычна правільны расказ.

6. Кантакт з целам

Актыўна разатрыце далоні і твар, памасіруйце шыю і плечы. Разамніце сцёгны і лыткі. Такія простыя дзеянні дапамогуць «вярнуцца ў цела», адчуць сябе ў моманце тут і цяпер. Гэта выцягне вас са ступару закальцаваных думак, чакання негатыўнай развязкі, страху і іншага, чым звычайна суправаджаецца стрэсавая сітуацыя. Пры актыўным расціранні павялічыцца крываток, што паспрыяе лепшаму самаадчуванню і больш эфектыўнай рабоце мозга.

«Тактыльныя прыемнасці»: абдымкі, цісканне гадаванцаў, дотыкі да чаго-небудзь мяккага і цёплага — дапамогуць зняць празмернае эмацыйнае напружанне, супакоіцца.

7. Расчэсванне

513.jpg
Крыніца: ru.freepik.com

Разблытаць думкі, пераключыць увагу і выйсці з заганнага кола дапаможа звычайнае расчэсванне і масаж галавы. Можна рабіць гэта проста пальцамі, можна драўляным грэбнем. А, калі на далоні ці грэбень нанесці некалькі кропель алею з вашым любімым водарам, атрымаецца сеанс арома-тэрапіі.

Спрабуйце і абірайце свае метады ўтаймавання стрэсу. А мы жадаем, каб у вашым жыцці было як мага менш сітуацый, дзе б спатрэбіліся нашы парады!

Вікторыя Лебедзева, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных гадоў і з розных гарадоў Беларусі прадстаўлены ў беластоцкім хабе «Новая...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?
    «Разумняты»
    Мінуўшчына і суаснасць. Распавядаем пра беларускія гарады ў новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип