Увесь жнівень з аўтаркай дзіцячых твораў Алай Кажэра

Літаратурныя сустрэчы з аўтаркай дзіцячых твораў і песняў Алай Кажэра пройдуць у Мінску на працягу жніўня.

3 жніўня ў 15.00 сустрэча адбудзецца ў Моладзевым цэнтры “Ранак” па адрасе: пр-т газеты “Праўда”, 50.

7 жніўня аўтарку чакаюць аб 11-й у Аб’яднаным летніку Цэнтральнага раёну, які знаходзіцца ў будынку СШ №44 па адрасе: пр. Пераможцаў, 3а.

10 жніўня аб 11-й Ала Кажэра наведае СШ №159, якая знаходзіца на вуліцы Адзінцова, 30.

11 жніўня аўтарка завітае ў аб’яднаны летнік СШ №145 і СШ №67. Адрас: Алібегава, 5А.

17 жніўня аўтарку песняў для дзяцей чакаюць у 11.00 у СШ №155, якая знаходзіцца на праспекце газеты “Праўда”, 52.

Літаратурныя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: