Семінар для актывістаў і лідэраў беларускіх НГА адбудзецца 7-8 красавіка

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй кампаній камунікацыйных кансультантаў запрашае 7-8 красавіка актывістаў і лідэраў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў прыняць удзел у спецыяльным семінары “Грамадскія сувязі як рэсурс ўмацавання ролі і ўплыву арганізацый грамадзянскай супольнасці. Узаемадзеянне са СМІ, бізнэсам, дзяржавай і грамадствам”

Img 2

Асноўныя змястоўныя аспекты семінара:

Модуль «НДА і СМІ». Будзе разгледжаны падыход да выбудоўвання і наладжвання працы НДА са СМІ: стварэнне прэс-пула, рассылка, ньюсмейкерства і г.д. Таксама будуць абмеркаваны асноўныя тыпы камунікацыі НДА са СМІ: па дзейнасці НКА ў цэлым і ў межах асобнага праекта. СМІ як інструмент камунікацыі, з дапамогай якога НКА даносяць свае пасланні і ідэі да шырокай грамадскасці. НДА як аб’ект цікавасці для СМІ ў выглядзе ньюсмейкера, эксперта і партнёра.

Асноўныя аспекты:

– Як пачаць і выбудаваць работу са СМІ.

– Інструменты ўзаемадзеяння са СМІ.

– Камунікацыя са СМІ па дзейнасці НКА і ў межах асобнага праекта.

Модуль «Бізнэс і НКА: эфектыўныя спосабы ўзаемадзеяння». У межах модуля будуць разгледжаныя варыянты ўзаемавыгаднай камунікацыі НКА і бізнес-структур, НКА і бізнес-супольнасці. З аднаго боку, ўвага будзе нададзена важным аспектам дзейнасці НКА, якія прадастаўляюць магчымасць пошуку партнёраў для сумеснай рэалізацыі праектаў. З іншага – прадстаўнікам НКА будуць прапанаваныя інструменты, якія дапамагаюць размаўляць на адной мове з прадстаўнікамі бізнесу і інтэграваць праекты НКА ў стратэгіі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці прадпрыемстваў.

Асноўныя аспекты:

– Спосабы ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння бізнесу і НКО.

– Стварэнне і развіццё «праектаў» для бізнесу.

– Пошук партнёраў у бізнес-асяроддзі.

Модуль «GR для НДА». Паняцце Government Relations і іх месца ў сістэме карпаратыўнай камунікацыі. Мэта, аб’ект і суб’екты GR. Кампетэнцыі GR-спецыяліста. Каналы і метады камунікацыі. Інстытуцыйныя асновы GR. Этычныя аспекты дзейнасці ў сферы GR. Тэхналогіі GR як процівага карупцыі. GR дзейнасць як інструмент пабудовы грамадзянскай супольнасці. Спецыфіка GR ў Беларусі і ў «трэцім сектары». Public affairs у дзейнасці арганізацый у Беларусі. Прававое рэгуляванне GR і лабізму: сусветная практыка і сітуацыя ў Беларусі. Паняцце «метамовы» дзяржаўнай камунікацыі. Прыёмы ўцягвання стэйкхолдэраў. Статус канструктыўнага апанента і партнёра – тэхналогія сыходу ад камунікатыўных тупікоў.

Колькасць месцаў абмежавана. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзел у семінары неабходна да 31 сакавіка 2016 года запоўніць анкету-заяўку. Усе дадатковыя пытанні па семінару можна накіроўваць на скрыню eurobelarusNGO@gmail.com.

Інфармацыя аб семінары таксама даступная на сайце eurobelarus.info. Чакаем вашых заявак!

Прафесійная біяграфія і кампетэнцыі экспертаў

Марыя Гвардзейцава (PRCI)

Дырэктар камунікацыйнага агенцтва PRCI.Storytellers, старшыня Савета Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў (АККК). Вывучала камунікацыі ў БДУ, Каралеўскім інстытуце маркетынгу (Вялікабрытанія) і Універсітэце Дэнвера (ЗША). Мае 14-гадовы практычны вопыт у PR. Жыла і практыкавала пяць гадоў у ЗША. Спецыялізуецца ў стратэгічных камунікацыях. Паспяховы вопыт рэалізацыі PR-кампаній, як у Беларусі, так і ў ЗША і Вялікабрытаніі. Эксперт Глабальнага PR-Альянсу. Член апякунскага савета Фонду “Чыстае дзеянне”.

Дзмітрый Гмыза (Grand BS)

Сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі Grand BS. У мінулым кіраўнік міжнароднага сацыяльна-эканамічнага фонду “Ідэя”. Сузаснавальнік штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў Рэспублікі Беларусь, эксперт у сферы КСА. З 2005 года займаў ключавыя кіруючыя пасады ў сферы бізнес-адукацыі, выдавецкім і рэкламным бізнэсе.

Раман Касціцын (ARS Communications)

Спецыяліст у галіне GR, PR, карпаратыўных камунікацый. Старэйшы партнёр камунікацыйнага агенцтва “АРС Камюнікейшнз» (Мінск). Член Савета Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў. Выкладае GR і іншыя дысцыпліны ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Кансультуе кампаніі і ведамствы па пытаннях пабудовы эфектыўнай камунікацыі ў нацыянальных і наднацыянальных органах кіравання.