• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2021 | Грамадства

У Беларусі перадумалі абмяжоўваць узрост выбаршчыкаў

Канстытуцыйная камісія не падтрымала змену выбарчага цэнзу па ўзросце. Пра гэта паведамляе Новы Час са спасылкай на reform.by. 



«Нягледзячы на тое, што мы да ўсіх прапаноў грамадзян, арганізацый ставімся з вялікай увагай, тым не менш, вядома, зразумела, што першапачаткова не была, напрыклад, падтрымана Канстытуцыйнай камісіяй прапанова, якая тычыцца ўзроставага цэнзу ў дачыненні да ўсеагульнага выбарчага права. Практычна было выказана аднадушнае меркаванне членаў Канстытуцыйнай камісіі аб непрымальнасці такога роду змяненняў часткі 1 артыкула 64 нашай Канстытуцыі, якая на сёння вызначыла ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, што актыўнае выбарчае права належыць грамадзянам з моманту іх паўналецця, з 18 гадоў», — сказала намесніца старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч, якая пракаментавала магчымае новаўвядзенне ў эфіры СТБ.

Карповіч падкрэсліла, што камісія не прымала канчатковага рашэння ні па адной прапанове. Яны ацэньваюцца на прадмет таго, наколькі адпавядаюць інтарэсам і перспектывам развіцця грамадства, як будуць умацоўваць грамадзянскую згоду.

Канстытуцыйная камісія будзе збірацца двойчы на месяц да жніўня. Чакаецца, што да жніўня яна прапануе праект абноўленай Канстытуцыі, які будзе выносіцца на абмеркаванне і ў далейшым на рэферэндум — ён можа адбыцца ў пачатку наступнага года.

Нагадаем, днямі Канстытуцыйная камісія прапанавала, каб беларусы мелі права голаса з 20 да 70 гадоў. На сённяшні дзень галасаваць на выбарах можна з 18 гадоў, а абмежавання для пенсіянераў па ўзросце няма.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип