• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.12.2022 | Культура Мастацтва

Валерый Калтыгін: «Кераміка — гэта космас»

Восенню вядомы беларускі кераміст Валерый Калтыгін адзначыў свой 75-гадовы юбілей. Выклікае захапленне, колькі гэты майстар паспеў зрабіць і колькі працягвае. Каля 30 гадоў ён узначальвае Бабруйскае гарадское аб’яднанне Беларускага саюза мастакоў, ладзіць унікальны міжнародны плэнер «Арт-Жыжаль», удзел у якім прымаюць майстры з розных краін свету. Але галоўнае — стварае непаўторныя гліняныя вырабы. Дастаткова аднаго погляду на работу, каб зразумець, што яна зроблена рукамі Калтыгіна, піша Арына Карповіч на сайце газеты «Звязда».


img_2766_2.jpg

У творчасці майстра адлюстравана глыбіня і непаўторнасць чалавечага лёсу. У цыкле «У кожнага свой крыж» раскрываецца тэма развіцця асобы, яе зямных і духоўных дасягненняў. Адгукаецца мастак і на тэмы сучаснасці. Так, у серыі работ «Прыгажосць не схаваеш» дзеючыя асобы ўпрыгожаны медыцынскімі маскамі. У работах серыі пад назвай «І раптам прыляцела птушка» Валерый Калтыгін спалучыў супрацьлегласці, цяжар супраць бязважкасці: на баксёрскую пальчатку спартсмена апусцілася маленькая жвавая птушка...

02.jpg

Каб паглыбіцца ў гэты непаўторны творчы свет, мы адпраўляемся на радзіму мастака. Бабруйск — старажытны беларускі горад з непаўторным каларытам... Тут шмат можна знайсці для натхнення. Мастак адчыняе дзверы сваёй майстэрні, і мы адразу трапляем у іншае вымярэнне: тут вам і калекцыя газавых лямп, лічыльнікаў, савецкіх значкоў, бутэлек дзіўных форм — іх у майстра каля паўтысячы. З усіх бакоў на нас глядзяць героі яго вырабаў, ёсць і ўражанні з нялёгкага пасляваеннага дзяцінства.

— Я вырас у настаўніцкай сям’і, — расказвае мастак. — Памятаю, як бацька набыў мне першую кнігу. Мы паехалі з ім у горад, і на прылаўку я ўбачыў кнігу з чалавечкам на жоўтай вокладцы. «Тата, купі мне», — стаў прасіць. Па тых часах кнігі каштавалі танна, і ён яе ўзяў. Гэта аказаліся «Прыгоды бравага салдата Швейка» з ілюстрацыямі Ёзэфа Лады. Я ўвогуле шмат чытаў: калі вучыўся ў школе, хадзіў адразу ў тры бібліятэкі, а таксама была яшчэ і хатняя бібліятэка.

03.jpg

— А чаму вас прывабіла кераміка?

— Я не збіраўся быць керамістам. У 1960-я гады пасля арміі я хацеў ісці толькі на скульптуру. І калі хлопцы прапаноўвалі паспрабаваць кераміку, я адказваў, што гэта ж проста посуд! Я паступіў у мастацкі каледж імя Ларына, тады гэта было вучылішча № 15. А паступіў таму, што там адкрывалася спецыяльнасць «Скульптар-мадэльшчык». І гэта мяне падкупіла. На той момант мне было 24 гады, браць не хацелі. Але ў вучылішчы і потым у інстытуце я быў адным з найлепшых, вучыўся выдатна. У якасці студэнта я правёў восем плённых гадоў: экспедыцыі, семінары, старшынстваваў у студэнцкім навуковым таварыстве. Яшчэ ў вучылішчы перайшоў на «ганчарку» — трапіў на І Рэспубліканскі семінар народных ганчароў у Івянцы. Загарэўся гэтай справай па-сапраўднаму. Ужо ў інстытуце сур’ёзна заняўся ганчарствам пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вікенцьевіча Угрыновіча. А разам з Міхасём Фёдаравічам Раманюком ездзіў у навуковую экспедыцыю.

— Значыць, акадэмічнай адукацыі для мастака недастаткова?

— Акадэмічная адукацыя — неабходная база. А вучуся я ўсё жыццё — стаўлю новыя задачы, эксперыментую. Шкадую, што ў школе абыякава ставіўся да хіміі і замежнай мовы. І калі пачаў займацца керамікай, прыйшлося ўспамінаць усе гэтыя аксіды, спірты, солі. Таму што абсалютна ўся кераміка пабудавана на тэхналогіі. Я ўжо не кажу пра ўласцівасці гліны як матэрыялу. Гэта ўсё трэба адчуваць, разумець і ведаць.

04.jpg

— І ўсё ж такі ў чым розніца паміж скульптурай і керамікай?

— Кераміка — гэта космас. Даследчыкі недаацэньваюць яе мастацкую каштоўнасць. Я магу стварыць скульптуру, але вось скульптар керамічны выраб — не. Скульптары зазвычай не разумеюць спецыфіку пустацеласці. Для іх гліна — звычайны пярвічны матэрыял для стварэння мадэлі, якую яны потым выкідваюць. Нездарма ж кажуць, што кераміка — гэта сінтэз трох класічных відаў мастацтва: скульптуры, графікі і жывапісу. Я сюды б дадаў яшчэ дызайн і архітэктуру. Таму што мысленне кераміста, які афармляе інтэр’еры, экстэр’еры, садова-паркавыя кампазіцыі, павінна быць адпаведным.

10.jpg

— Вы — захоплены сваёй справай чалавек... І пры гэтым займаецеся грамадскай дзейнасцю. Як удаецца сумяшчаць?

— З 1989 года я актыўна займаюся грамадскім жыццём. Бабруйскае аддзяленне Саюза мастакоў — адзінае гарадское ў Беларусі. Бабруйск — дастаткова вялікі горад, сёмы па памеры ў краіне. Некалі яго ўключылі ў склад Магілёўскай вобласці, і калі ў нас з’явілася больш за 13 мастакоў, мы паставілі пытанне аб тым, што хочам аддзяліцца ў асобны гарадскі саюз. І стварылі. Мы першыя ў Беларусі сярод абласных аб’яднанняў мастакоў адкрылі салон-краму. На жаль, яна праіснавала нядоўга, каля васьмі гадоў — пачалася перабудова, эканамічныя складанасці. Залу аддалі гораду, сёння там створана выставачная зала Бабруйскага мастацкага музея.

07.jpg

— А як наконт маладой змены?

— Саюз мастакоў, асабліва ў абласцях, нястрымна старэе. Шкада, што моладзь з’язджае для працягу адукацыі, асядаючы ў цэнтры. Калісьці разам з самадзейнымі творцамі ў Бабруйску было каля 70 мастакоў. Цяпер нават гарадскую выставу зрабіць цяжка — вядучыя мастакі ўжо нябожчыкі, на жаль. Засталося толькі некалькі чалавек, якія здольны працаваць на вартым творчым узроўні. Таму вяртаемся да таго, што станем філіялам Магілёўскай абласной арганізацыі.

05.jpg

— Якія творчыя планы?

— 2023 год будзе юбілейным для «Арт-Жыжаля» — спадзяюся, што пленэр пройдзе на ўзроўні. У гэтым годзе ладжу семінары ў сваёй майстэрні, пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў. Канцэпцыя такая: наколькі некераміст можа выявіць свой творчы патэнцыял у іншым матэрыяле, — тэкстыльшчыкі, графікі і скульптары працуюць з керамікай. На некалькі дзён да мяне прыязджаюць невялікія групы мастакоў, лепяць, а я ўсё гэта абпальваю, а потым глазуруем. Курырую, тлумачу, раю. Даволі цікавы працэс — семінар доўжыцца да гэтага часу. Каардынуе яго мастацтвазнаўца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. Мне падабаецца працаваць з маладзейшымі мастакамі. У іх яшчэ ёсць азарт, творчы імпэт.

Па выніках пленэраў у горада сабралася калекцыя вельмі вартых работ мастакоў з 25 краін. Але яны ўсе запакаваная ў скрыні. Спачатку я хацеў стварыць музей керамікі, потым — галерэю, затым — цэнтр сучаснай керамікі. Патрэбна памяшканне. Але пакуль пытанне не вырашанае. Хачу, каб вырабы працавалі, — давайце хаця б зробім філіял пры мастацкай школе! Будзем там ладзіць заняткі для дарослых і дзяцей, чытаць лекцыі, у нас будзе галерэя. Уяўляеце, як бы гэта прагучала для ўсёй краіны?

06.jpg

— Ці можаце сфармуляваць сваё творчае крэда?

— Для мяне як для мастака самае галоўнае — выяўленне сябе, уласнага погляду на жыццё, на матэрыял, з якім працую. Калі адчуваю, што ў прыдуманай мною ідэі пачынаюцца паўторы, адразу ж спыняюся, пераключаюся на новае. Я вельмі шмат займаўся самаадукацыяй: на стале заўсёды ляжалі паэтычныя зборнікі, філасофскія кнігі, проза. Кожны робіць сам сябе. Я заўсёды казаў: чым больш у цябе абавязкаў, тым больш апраўданае жыццё.

08.jpg

09.jpg

Арына Карповіч, фота Лізаветы Голад, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип