Вальжыну Морт узнагародзілі ў ЗША за англамоўны зборнік паэзіі

Прэміяй Рыльке (Rilke Prize) адзначаны зборнік «Music for Dead and Resurrected», піша «Новы Час».


1.jpg
Вальжына Морт

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт атрымала Прэмію Рыльке (Rilke Prize) за свой англамоўны зборнік паэзіі «Music for Dead and Resurrected» (у беларускім варыянце зборні мае назву «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»), які выйшаў у амерыканскім выдавецтве «Farrar, Straus & Giroux» у 2020 годзе.

«Песні смутку, памяці і сведак ляжаць у цэнтры апошняга зборніка Вальжыны Морт «Music for Dead and Resurrected», кнігі, якая ярка і адчувальна паказвае перакуленую гісторыю Беларусі, краіны, напоўненай «лясамі з непахаванымі нябожчыкамі» і танкамі, якія ездзяць па вуліцах», — адзначаецца на сайце кафедры англійскай мовы Універсітэта Паўночнага Тэхаса, якая прысуджае Прэмію Рыльке з 2011 года.

2.jpg
Беларускае выданне зборніка Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

Фінансавая частка прэміі, якая носіць імя вядомага аўстрыйскага паэта Райнера Марыі Рыльке (1875–1926), роўная 10 тысячам долараў.

«Новы Час»