Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

21.09.2023 Кіно

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы.


Прадзюсары і рэжысёры атрымаюць магчымасць прэзентаваць свае фільмы, якія да моманту паказу будуць у працэсе прадукцыі альбо постпрадукцыі. Падаваць заяўку на Works-In-Progress можна з поўным ігравым або дакументальным метрам, паведамляецца на сайце кінафестывалю. 

Прэзентацыя праектаў адбудзецца 10 кастрычніка 2023 года ў межах Warsaw Next у кінатэатры Atlantic у Варшаве.

Kutsila.jpg
Беларускі рэжысёр Андрэй Куціла, пераможца дакументальнай секцыіі WFF-2021. Фота: wff.pl

Як запоўніць заяўку

Дэдлайн — 30 верасня 2023 года. Форму зяўкі можна знайсці па гэтай спасылцы.

Умовы

Перад адпраўкай, калі ласка, азнаёмцеся з рэгламентам і пераканайцеся, што праект адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням:

1. Поўнаметражны мастацкі або дакументальны фільм з міжнародным патэнцыялам

2. Праект не можа быць прадстаўлены ні на адной з папярэдніх прэзентацый, арганізаваных Варшаўскім міжнародным кінафестывалем.

Нагадаем, Міжнародны кінафестываль у Варшаве — гэта маштабная мастацкая падзея з вялікім міжнародным аўтарытэтам. Сёлета форум пройдзе з 6 па 15 кастрычніка. Гледачы змогуць паглядзець 77 поўнаметражных фільмаў, у тым ліку 23 сусветныя прэм’еры.

Чытаць яшчэ: Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвяшчае пачатак другой эдыцыі і прымае заяўкі